Маўрысіё Ісьля
чылійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маўрысіё Ісьля (па-гішпанску: Mauricio Isla; нар. 12 чэрвеня 1988 году, Буін, Чылі) — чылійскі футбаліст, правы абаронца клюбу «Колё-Колё» і нацыянальнай зборнай Чылі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец футбольнай школы клюбу «Ўнівэрсыдад Католіка».
У дарослым футболе дэбютаваў у 2007 годзе выступамі за каманду клюбу «Ўдынэзэ», у якой правёў пяць сэзонаў, прыняўшы ўдзел у 127 матчах чэмпіянату. Большасьць часу, праведзенага ў складзе «Ўдынэзэ», быў асноўным гульцом каманды.
У склад клюбу «Ювэнтус» далучыўся ўлетку 2012 году. У афіцыйных матчах за «Старую Сэньёру» дэбютаваў 19 верасьня таго ж году, выйшаўшы на замену ў гульні групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць лёнданскага «Чэлсі».
2 жніўня 2014 году адправіўся на гадавую пабытоўку ў ангельскі «Кўінз Парк Рэйнджарз», у якім правёў сэзон 2014—2015 гадоў.
Міжнародная
У 2007 годзе прыцягваўся ў склад моладзевай зборнай Чылі. У тым жа годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Чылі.
Remove ads
Дасягненьні
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2013, 2014, 2016
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2012, 2013, 2014
«Фламэнгу»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2020
- Уладальнік Супэркубка Бразыліі: 2021
- Чэмпіён штату Рыю-дэ-Жанэйру: 2021
«Колё-Колё»:
- Чэмпіён Чылі: 2024
Чылі:
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2015, 2016
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads