Медзенае
вёска ў Пухавіцкім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ме́дзенае[1] (таксама сустракаецца Ме́дзянае[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Згадваецца ў 1917 гадзе пры перапісе, як населены пункт Кнорынскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыны.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавету[2]. З 2006 году да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавету[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 1917 год — 15 двароў, 83 жыхары
- 2002 год — 4 двары, 6 жыхароў
- 2009 год — 3 чалавекі[4]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads