Мельнікі (Ганцавіцкі раён)

вёска ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мельнікі́[2] — вёска ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у склад Нацкага сельсавету. За 2 км ад вадасховішча Лактышы.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 1816 годзе маёнтак Круговіцкай воласьці Слуцкага павету Менскай губэрні, уласнасьць памешчыкаў Абуховічаў. У 1885 годзе вёска той жа воласьці і павету, 11 жыхароў, працаваў вадзяны млын. Паводле перапісу 1897 г. — 29 двароў, 214 жыхароў.

У 1921 годзе — вёска Круговіцкай гміны Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва Польшчы, 51 дом, 242 жыхары.

З 15 студзеня 1940 году ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласьці. З 12 кастрычніка 1940 году цэнтар Лактыскага сельсавету. У 1940 годзе ў вёсцы 40 двароў, 267 жыхароў.

З 8 студзеня 1954 году ў Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 году 521 жыхар. З 25 сьнежня 1962 году да 30 ліпеня 1966 году ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. 513 жыхароў. У 1999 годзе — 248 жыхароў. У 2010 годзе — 137 жыхароў.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2009 год — 137 жыхароў, 98 двароў[1]
  • 1999 год — 248 жыхароў

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads