Мокрае (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мо́крае[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці, цэнтар Мокраўскага сельсавету.
Remove ads
Мінуўшчына
За расейскім часам — у Котранскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні. 21 дым, 129 мяшканцаў, праваслаўная царква. Маёнтак Жалязоўскіх з фальваркам Агатава[3]. Паводле перапісу 1897 року ў вёсцы 35 двароў, 194 мяшканцы, царква і каплічка.
За польскім часам — сьпярша ў гміне Котра[4], а з 1932 — у складзе гміны Сухопаль Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[5].
Насельніцтва
- 2010 год — 324 чалавекі
- 1999 год — 302 чалавекі
Інфраструктура
Турыстычны комплекс: рэстаран, гатэль, крама, кулінарыя.
Транспарт
За 8 км ад Мокрага праходзіць аб’езная дарога вакол Белавескай пушчы.
Турыстычная інфармацыя
- Петрапаўлаўская царква (1873)
Ураджэнцы і жыхары
- Фэлікс Зянковіч (1842—1910) — навуковец, удзельнік паўстаньня 1863—1864 рокаў
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads