Мора (гміна Чыжы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мо́ра (па-польску: Morze, па-падляску: Mora[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход прыход сьв. Міхала Арханёла ў Старым Корніне[3]).
Гісторыя
Вёска была заснаваная каля 1570 году Яўстафім Халецкім[4]. У міжваенны пэрыяд Мора прыналежала да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 355 жыхароў (праваслаўныя беларусы)[5]. У 1810 г. на мясцовых могілках была пабудаваная капліца ў імя сьв. Тэклі. У чэрвені 1941 г. савецкія жаўнеры спалілі старую капліцу. Новая капліца была адбудаваная толькі ў 1952 г. і асьвячоная ў імя сьв. Ільлі[6]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Мора было далучанае да гміны Чыжы.
Remove ads
Ураджэнцы

- Віктар Мікітавіч Швед — (1925–2020) беларускі паэт, перакладчык, публіцыст, грамадзкі дзеяч
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads