Мусака
грэцкая халодная салата з запечанай агародніны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мусака (грэц. μουσακάς ад араб. مصقعة — таўчоны) — грэцкая халодная салата з запечанай агародніны і затавак.
На 1920 годзе грэцкі кухар Нікаляос Цэлемэнтэс спалучыў салату зь ялавічынай і дадаў францускую падліўку бешамэль[1].
Remove ads
Складнікі
Для прыгатаваньня мусакі бяруць: 6 бульбінаў, па 2 баклажаны і таматы, 300 грамаў фаршу зь ялавічыны, рэпчатую цыбулю і салодкі баўгарскі перац, 2 сталовыя лыжкі таматнай пасты і мацярдушку. Для падлівы бешамэль выкарыстоўваюць: 300 мілілітраў малака, 200 грамаў сыру, 2 яйкі, 50 грамаў масла і 2 сталовыя лыжкі пшанічнай мукі[1].
Агароднінную мусаку гатуюць з сачавіцай (250 г), мацарэлай (120 г) і 6 сталовымі лыжкамі алею замест фаршу, перцу і таматнай пасты. Таксама дадаюць 2 зубчыкі часнаку, гарбатную лыжку карыцы і галінку размарыну замест мацярдушкі[1].
Remove ads
Прыгатаваньне

Для мусакі спачатку варта абабраць бульбу. Затым яе наразаюць скрылямі і запякаюць з абодвух бакоў да залацістай скарыначкі. Пасьля аблупліваюць цыбулю. Яе дробна сякуць і тушаць на алеі. У перца выдаляюць насеньне і пладаножку, пасьля чаго яго дробна наразаюць. Таматы наразаюць кубікамі і разам зь перцам выкладаюць у патэльню да цыбулі. Агароднінную сумесь тушаць 5 хвілінаў. У яе дадаюць ялавічны фарш і мацярдушку. Затым тушаць яшчэ 5 хвілінаў і памешваюць. Да атрыманай сумесі далучаюць таматную пасту і тушаць на сярэднім агні 20 хвілінаў. Баклажаны наразаюць доўгімі скрылямі і тушаць на алеі з абодвух бакоў[1].
Для падліўкі бешамэль муку з даданьнем масла запякаюць на маленькім агні. Затым паступова ўліваюць малако і вараць да гушчыні з памешваньнем. Выключыўшы агонь, перамешваюць відэльцам яйкі. Іх уліваюць у патэльню, дзе перамешваюць[1].
Бульбу выкладаюць на дно формы. Затым кладуць баклажаны. Зьверху разьмяркоўваюць слой ялавічнага фаршу з агароднінай. Усё заліваюць падліўкай бешамэль і пасыпаюць дробна натаркаваным сырам. Выпякаюць мусаку ў прагрэтай да +180 °C духоўцы цягам гадзіны[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads