Мэльхіёр Ваньковіч

польскі пісьменьнік, журналіст, палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Мэльхіёр Ваньковіч
Remove ads

Мэльхіёр Ваньковіч (па-польску: Melchior Wańkowicz, 10 студзеня 1892, Калюжыца, цяпер Бярэзінскі раён, Менская вобласьць, Беларусь — 10 верасьня 1974, Варшава, цяпер Польшча) — польскі пісьменьнік, журналіст, рэпартэр і аглядальнік.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

У 1926—1927 гадах праславіўся як «кароль польскага рэпартажу» за паведамленьні ў «Варшаўскім кур’еры» пра падарожжа па Мэксыцы. У 1931 годзе стварыў для цукровых заводаў рэклямны выраз «Цукар мацуе», за які атрымаў 5000 злотых ганарару, што складала больш як 16-месячны заробак настаўніка. У прэсе і цукернях разьмясьцілі некалькі дзясяткаў відаў плякатаў і постэраў пра карысьць цукру для росту дзяцей. Падчас Другой сусьветнай вайны працаваў вайсковым карэспандэнтам пры 2-м польскім корпусе пад загадам генэрала Ўладзіслава Андэрса. Напісаў кнігі «Шчанячыя гады» (1934) і «Аповесьць пра бітву за Монтэ-Касіна» (1947), «Зёлкі на кратэры» (1951) і «Туды-сюды» (1961), дзе шмат зьместу прысьвячалася Беларусі. Гэтыя творы сталі клясыкай польскай літаратуры ХХ стагодзьдзя. У 1971 годзе для польскага авіяперавозьніка «Польскае авіякампаніі» стварыў рэклямны выраз «Лётам бліжэй»[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading content...

Беларускія пераклады

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads