Мяранская мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мяранская мова
Remove ads

Мяра́нская мова — мёртвая фіна-вугорская мова фіна-волскае ґрупы, на якой размаўляла асыміляванае продкамі расейцаў фіна-вугорскае племя мера (рас. «меря»). Прыкладная тэрыторыя расьсяленьня меры лякалізуецца ў ваколіцах мястэчкаў Растоў і Пераяслаў-Залескі. Да нашых дзён дайшлі толькі некаторыя тапанімічныя дадзеныя, ды й тое, неадназначна трактуемыя. У апошні раз у летапісах узгадваецца ў 907-ым годзе, канчатковы ж распад пляменнае структуры меры прыкладна прыходзіцца на часы Яраслава Мудрага.

Thumb
Прыблізная мапа тэрыторыяў пражываньня балцкіх, славянскіх і фіна-вугорскіх плямёнаў у сучаснай Расеі ў ІХ ст. Фіялетавым абазначаная тэрыторыя племені мяранаў.
Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...
Remove ads

Кароткія зьвесткі і дадзеныя

Пытаньне клясыфікацыі

Існуе дзьве вэрсіі наконт клясыфікацыі мяранскае мовы сярод іншых ґрупаў фіна-вугорскіх моваў. Паводле першай, мяранская мова была блізкай да марыйскае мовы (пар. блізкасьць этнонімаў Мары і меря; яе прытрымліваўся Макс Фасмэр; таксама праводзіліся дасьледаваньні з мэтай параўнаньня мяранскае й марыйскае тапанімікі[1]). Вядомы этноґраф фіна-вугравед С. К. Кузьняцоў пісаў, што пры перамяшчэньні на ўсход саманазва меря пераходзіць у Мары, і што пры тлумачэньні хараґрафічных назваў былое тэрыторыі пражываньня меры ён зьвяртаецца да марыйскае мовы, паколькі больш ніводная зь вядомых моваў для гэтага аналізу не прыдатныя[2]. Паводле іншае вэрсіі, мяранская мова была бліжэйшай да прыбалтыйска-фінскіх моваў. Прыхільнікам гэтае ґіпотэзы зьяўляецца Я. Хялімскі, які прапанаваў свой аналіз мяранскіх тапонімаў і які зрабіў выснову, што мяранская мова была бліжэйшай ня толькі да прыбалтыйска-фінскіх моваў, але і да саамскіх[3]. На яго думку, наяўнасьць падабенстваў і паралеляў з марыйскай мовай не зьяўляецца крытэрам прыналежнасьці мяранскае мовы да фіна-волскае ґрупы фіна-вугорскіх моваў, паколькі гэты факт можна добра растлумачыць памежным характарам арэалаў моваў. Напрыклад, у вэпскае мовы маецца невялікі лік тых словаў, агульных для вэпскае й марыйскае моваў, але якія адсутнічаюць у прыбалтыйска-фінскіх і мардоўскіх мовах.

Фанэтыка

Сярод некаторых асаблівасьцяў мяранскае мовы некаторыя дасьледчыкі адзначаюць утварэньне множнага ліку даданьнем да кораня зычнага -k, што збліжае яго з вугорскай мовай. (У адрозьненьне ад паказчыка множнасьці -t у многіх фіна-вугорскіх мовах).

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads