Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па матэматыцы
Штогадовая прадметная алімпіяда, якая ладзіцца з 1994 году між студэнтамі ўнівэрсытэтаў розных краінаў. From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па матэматыцы (МССМ; анг. International Mathematics Competition for University Students, IMC) — штогадовая прадметная алімпіяда, якая ладзіцца з 1994 году між студэнтамі ўнівэрсытэтаў розных краінаў.
Цягам 2 дзён студэнты рашаюць 10 задачаў. Кожны дзень адводзіцца 5 гадзінаў на рашэньне 5 задачаў. Задачы ахопліваюць некалькі галінаў матэматыкі: матэматычны аналіз, лінейная і абстрактная альгебра, функцыянальны аналіз, аналітычная геамэтрыя, камбінаторыка і тэорыя лічбаў. Працоўнай мовай спаборніцтва ёсьць ангельская[1].
Remove ads
Мінуўшчына
28 ліпеня — 2 жніўня 1994 году ў Плоўдзіве (Баўгарыя) прайшло 1-е Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па матэматыцы (МССМ). Сярод 49 удзельнікаў узнагароды атрымалі 28 спаборнікаў з 6 краінаў Эўропы: 3 першыя («залатыя») ўзнагароды, 7 другіх («срэбраных»), 9 трэціх («бронзавых») і 9 ганаровых граматаў. Ад пачатку і да 1999 году Эўрапейскі Зьвяз фінансаваў спаборніцтва ў рамках Праграмы транс-эўрапейскай мабільнасьці ўнівэрсытэцкага навучаньня (ПТЭМУН; анг. TEMPUS). У жніўні 1996 году на 3-м спаборніцтве ў Плоўдзіве (Баўгарыя) ўпершыню выступілі студэнты з Азіі, якія прадстаўлялі Габрэйскі ўнівэрсытэт у Ерусаліме зь Ізраілю[2]. У ліпені 2000 году ў 7-м спаборніцтве ў Лёндане (Брытанія) ўпершыню ўдзельнічалі студэнты з Паўночнай Амэрыкі, якія прадстаўлялі 2 унівэрсытэты ЗША: Унівэрсытэт Аёвы і Масачусэцкі тэхналягічны інстытут. Таксама ўпершыню выступілі студэнты з Паўднёвай Амэрыкі, якія прадстаўлялі Ўнівэрсытэт Андаў (Багата) з Калюмбіі[3]. У ліпені 2009 году на 16-м МССМ у Будапэшце (Вугоршчына) ўпершыню выступілі студэнты з Афрыкі, якія прадстаўлялі 2 унівэрсытэты Анголы: Унівэрсытэт Агушцінью Нэту (Луанда) і Мэтадысцкі ўнівэрсытэт Анголы (Луанда)[4].
Пераможцы і месцы правядзеньня
На канец 2018 году 25 Міжнародных студэнцкіх спаборніцтваў па матэматыцы правялі ў 8 дзяржавах Эўропы, зь іх 17 у Баўгарыі. Першыя 4 спаборніцтвы 1994—1997 гадоў адбыліся ў Плоўдзіве. Звыш паловы (13) МССМ прайшло ў Благоеўградзе, у тым ліку кожнае з 2010 году. Таксама двойчы спаборніцтва прымала Вугоршчына. Больш як аднойчы пераможцамі спаборніцтва станавіліся каманды 8 унівэрсытэтаў з 7 краінаў Эўропы. Будапэшцкі ўнівэрсытэт (Вугоршчына) і Маскоўскі фізыка-тэхнічны інстытут (Расея) — па 5 разоў. Яшчэ 6 ВНУ перамагалі двойчы: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (2003 і 2005), Карлаў унівэрсытэт (Чэхія), Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі (Украіна), Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (Расея), Сафійскі ўнівэрсытэт (Баўгарыя) і Ягайлаўскі ўнівэрсытэт (Польшча).
Remove ads
Беларускі ўдзел
19—25 ліпеня 2001 году каманда Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў складзе 9 студэнтаў упершыню выступіла на 8-м Міжнародным студэнцкім спаборніцтве па матэматыцы, якое праходзіла ў Празе (Чэхія). Найлепшы вынік паказаў Трафім Ласы, які заняў 13-е абсалютнае месца сярод 185 удзельнікаў і атрымаў 1-ю ўзнагароду (127 балаў з 240 магчымых за 12 задачаў). Таксама 1-ю ўзнагароду атрымаў Іван Лосеў, які заняў 27-е месца (104 балы). Яшчэ 4 студэнты атрымалі 2-я ўзнагароды: Арцём Кохан — за 36-е месца і 93 балы, Зьміцер Бадзягін — за 45-е месца і 87 балаў, Аляксандар Вусьніч — за 47-е месца і 85 балаў, Аляксей Коранеў — за 52-е месца і 82 балы. Таксама Яўген Радына атрымаў 3-ю ўзнагароду і заняў 87-е месца (64 балы)[5]. На 9-м спаборніцтве 2002 году, што адбылося ў Варшаве (Польшча), каманда БДУ заняла 2-е месца. Пагатоў Іван Лосеў упершыню заняў 1-е абсалютнае месца (196 балаў). Таксама 1-я ўзнагароды атрымалі яшчэ 2 студэнты: Аляксандар Вусьніч — за 15-е месца (165 балаў), Трафім Ласы — за 22-е месца (156 балаў). Яшчэ 4 студэнты атрымалі 2-я ўзнагароды: Сяргей Маркоўскі — за 42 месца (140 балаў), Зьміцер Бадзягін — за 44-е месца (138 балаў), Давід Зьмяйкоў — за 59 месца (128 балаў), Іван Ражноў — за 65 месца (121 бал)[6]. У ліпені 2003 году на 10-м МССМ у Клуж-Напоцы (Румынія) каманда БДУ ўпершыню заняла 1-е месца. Пагатоў Аляксандар Вусьніч і Іван Лосеў падзялілі 1-е абсалютнае месца, атрымаўшы па 232 балы. Таксама 1-я ўзнагароды атрымалі яшчэ 6 студэнтаў БДУ: Зьміцер Бадзягін і Трафім Ласы — за 14-е месца (па 192 балы), Мікіта Селінгер — за 23-е (184 балы), Максім Жыховіч — за 29-е (176 балаў), Сяргей Маркоўскі — за 32-е (174 балы), Яўген Зорын — за 38-е (170 балаў). Давід Зьмяйкоў паўторна атрымаў 2-ю ўзнагароду (47-е месца і 162 балы). Зьміцер Дудко атрымаў 3-ю ўзнагароду за 75-е месца (136 балаў)[7].
У ліпені 2004 году на 11-м спаборніцтве ў Скоп’і (Македонія) каманда БДУ заняла 3-е месца. Студэнты БДУ атрымалі чатыры 1-я ўзнагароды і адну 2-ю. Таксама на спаборніцтве ўпершыню выступілі 2 студэнты, якія прадстаўлялі Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Зь іх Яўген Мікуліч атрымаў 3-ю ўзнагароду (82-месца, 98 балаў)[8]. У ліпені 2005 году на 12-м спаборніцтве ў Благоеўградзе (Баўгарыя) каманда БДУ 2-і раз заняла 1-е месца. Пагатоў Мікіта Селінгер заняў 1-е абсалютнае месца (208 балаў). Узнагароды 1-й ступені таксама атрымалі яшчэ 5 студэнтаў БДУ: Вікторыя Лебедзь і Сяргей Маркоўскі — 6-е месца (па 182 балы), Максім Жыховіч — 13-е (172 балы), Алена Пірутка — 19-е (162 балы), Зьміцер Дудко — 25-е (154 балы). Таксама 3-ю ўзнагароду атрымаў Юры Раманоўскі (118-е месца, 97 балаў). Каманда Гарадзенскага ўнівэрсытэту заняла 22-е месца сярод 71 ВНУ[9]. Яўген Мікуліч атрымаў 1-ю ўзнагароду за 49-е месца (130 балаў). Яўген Жыдок — ганаровую грамату за 191 месца (49 балаў)[10]. 6-12 жніўня 2013 году на 20-м спаборніцтве, што праходзіла ў Благоеўградзе, каманда БДУ заваявала 3 мэдалі. Сярод студэнтаў Факультэту дастасоўнай матэматыкі і інфарматыкі (ФДМІ) БДУ залатую ўзнагароду атрымаў 3-курсьнік Сяргей Фінскі, «срэбра» — 3-курсьнік Уладзіслаў Стажынскі і 4-курсьнік Арцём Говараў. Да 2014 году студэнты БДУ заваявалі 37 залатых, 30 срэбраных і 5 бронзавых узнагародаў[1].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads