Мікалай Дарагастайскі

(1524—1597) ваявода полацкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Дарагастайскі (Аляхновіч; каля 1530 — 28 студзеня 1597) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік вялікі літоўскі (1566—1576), ваявода полацкі (з 1576)

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Валодаў маёнткамі ў Ашмянскім, Віленскім, Менскім, Вількамірскі і Ўпіцкім паветах, Жамойцкім старостве. Быў старостам ваўкавыскім (з 1576) і лепельскім (з 1577), цівуном гандынскім (з 1566), дзяржаўцам вялёнскім, шарашоўскім (з 1574) і бейсаголаўскім.

Remove ads

Біяграфія

З шляхецкага роду Дарагастайскіх гербу Ляліва, сын Мікалая Аляхновіча (Кухмістровіча) і Ганны з Лукомскіх.

Быў каралеўскім дваранінам, у 1566—1576 гадох — стальнікам вялікім літоўскім, з 1576 году — ваяводам полацкім.

Браў удзел у рэдагаваньні Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1566 году, у падрыхтоўцы Люблінскай уніі (1569 год). Узяў удзел у Інфлянцкай вайне (1558—1582), вызваліў Невель (1580 год), вызначыўся пры вызваленьні Полацку, за што Стэфан Баторы прызначыў яго камэндантам Полацкага замка.

Ажаніўся з Ганнай Войнай, у шлюбе нарадзіліся дзеці[4]:

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads