Мікалай Стафан Пац

(1623—1684) ваявода троцкі, біскуп віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Стафан Пац
Remove ads

Мікала́й Стафа́н Пац (1623 — 8 траўня 1684, Рудава пад Горадняй) — дзяржаўны й рымска-каталіцкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода троцкі (1651—1670), кашталян віленскі (1670), біскуп віленскі (з 1671).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Быў старостам крычаўскім, раканцішкаўскім і лаварышкаўскім.

Remove ads

Біяграфія

З шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Стафана, падканцлера вялікага літоўскага, і Ганны з Дусяцкіх. Меў братоў Станіслава і Крыштапа Жыгімонта.

Разам з братам Крыштапам Жыгімонтам з 1660 году належыў да прыдворнае прафранцускае групоўкі, але як прыхільнік шляхецкіх вольнасьцяў й захаваньня ранейшага палітычнага ладу хутка адыйшоў ад яе. Дапамагаў брату ў кіраваньні дзяржавай. Але неўзабаве ўзяў роспуст з жонкай Тэадорай з Трызнаў, прыняў капланскія пасьвячэньні й быў названы віленскім біскупам. Вельмі хутка ўвайшоў у канфлікт зь Віленскай капітулай, у выніку чаго капітула намагалася ў Рыме скасаваньня ягонай намінацыі. З гэтай прычыны быў кансэкраваны на біскупа толькі ў 1681 годзе[2].

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads