Мікалай Шмацько
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Шмацько (па-расейску: Николай Гаврилович Шматько, нарадзіўся 17 жніўня 1943 годзе ў Данецкай вобласьці, УССР) — украінскі скульптар, мастак.
Стварыў больш за 750 помнікаў (барэльефы, гарэльефы, скульптуры) і каля 500 карцін. Аўтарская калекцыя экспануецца ў галерэі «Шмацько і сыны» і налічвае больш за 70 скульптур з уральскага і італьянскага мармуру і каля 300 карцін (жывапіс, графіка). У 2000 годзе прызначаны на пасаду прафэсара катэдры мастацкай творчасьці і мастацтваў Маскоўскага інстытуту сусьветных цывілізацыяў.
У 2004 годзе Шмацько было даручана стварыць і ўвасобіць у мармуры скульптуру Багародзіцы для Сьвятогорской Лаўры (Данецкая вобласьць). Увосень адбылося адкрыцьцё Лаўры і ўстаноўленай скульптуры Багародзіцы вышынёю 4,20 м (скульптура была высечаная з 2 блёкаў Уральскага мармуру вагой 40 тон).
За ўнёсак у станаўленьне Праваслаўнай царквы і стварэньне Сьвятогорской Багародзіцы ўзнагароджаны Блажэнным Мітрапалітам Кіеўскім і ўсяе Ўкраіны Ўладзімерам ордэнам Нестара летапісца 3 ступені. У 2007 годзе ўзнагароджаны ордэнам «Ларэнцо Цудоўны Медзічы», першы ва Ўкраіне.
Ўвосень 2005 году адбылося адкрыцьцё адбудаванай Усьпенскай царквы ў сяле Келеберда Палтаўскай вобласьці, дзе ўстаноўлена скульптура «Ўкрыжаваньне Хрыста».
Remove ads
Выставы
- 1985—1991: галерэя «Шмацько і сыны», Балград, Ўкраіна
- 1991—2003: галерэя «Шмацько і сыны», Чырвоны прамень, Луганская вобласьць
- 1992: Луганск
- 1993: Кіеў
- 2000: Маскоўскі інстытут сусьветных цывілізацыяў, Масква
- 2003: Данецк
- 2003—2004: галерэя «Шмацько і сыны», Славянск, Данецкая вобласьць
- 2004—2010: галерэя «Шмацько і сыны», Луганск
- 2007: Біенале 2007, Флярэнцыя, Італія
- 2009: Біенале 2009, Флярэнцыя, Італія
- 2012: Арт-Манака 2012, Манака, Францыя
- Творы
- Сьвятагорская Багародзіца
- Сашэнка Іван Максімавіч (захоўваецца ў музэі Тараса Рыгоравіча Шаўчэнкі ў Акадэміі мастацтваў, (Санкт-Пецярбург)
- Тарас Шаўчэнка (Знаходзіцца ў Луганскім нацыянальным унівэрсытэце імя Тараса Шаўчэнкі)
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads