Мікалай Шумейка
беларускі фізык-тэарэтык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Максімавіч Шумейка (22 верасьня 1942, Дуброўна, Віцебская вобласьць — 15 чэрвеня 2016, Менск) — навуковец у галіне тэарэтычнай фізыкі, пэдагог. Доктар фізыка-матэматычных навук (1984), прафэсар (1987). З 1993 па 2015 гг. — дырэктар навукова-дасьледчай установы «Нацыянальны навукова-навучальны цэнтар фізыкі часьціц і высокіх энэргій» Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[2].
Remove ads
Біяграфія
У 1959 годзе паступіў на філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1960 годзе перавёўся на фізычны факультэт БДУ. У 1964 годзе накіраваны для працягу вучобы на фізычны факультэт МДУ, які скончыў з чырвоным дыплёмам у 1966 годзе. Пасьля гэтага паступіў у мэтавую асьпірантуру на катэдру тэорыі атамнага ядра МДУ. Служыў у Савецкім войску. У 1970 годзе скончыў асьпірантуру й пачаў працаваць асыстэнтам на катэдры тэарэтычнай фізыкі БДУ. У 1971 годзе абараніў у Аб’яднаным Інстытуце Ядравых Дасьледаваньняў (АІЯД) дысэртацыю на атрыманьне вучонай ступені кандыдата фізыка-матэматычных навук па тэме «Дасьледаваньне некаторых працэсаў са слабай і электрамагнітнай узаемадзейнасьцю». З 1971 году па 1974 год працаваў старшым выкладчыкам, у 1976 годзе абраны дацэнтам катэдры тэарэтычнай фізыкі. На гэтай пасадзе ён адпрацаваў да 1985 году зь невялікім перапынкам з 1976 па 1978 гады, калі ён быў старшым навуковым супрацоўнікам катэдры[2]. У 1984 годзе Мікалай Шумейка абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму «Радыёцыйныя эфэкты ў інклюзіўных лептан-адронных працэсах»[3]. З 1984 па 1985 гады Мікалай Шумейка — прафэсар катэдры тэарэтычнай фізыкі. У 1986 годзе Міалай Шумейка пераходзіць на працу ў «Інстытут ядзерных праблемаў» БДУ, дзе займае пасаду намесьніка дырэктара па навуковай працы. У 1993 годзе па яго ініцыятыве Пастановай Урада Рэспублікі Беларусь ствараецца «Нацыянальны навукова-навучальны цэнтар фізыкі часьцінак і высокіх энэргій» БДУ. З 1993 году працаў дырэктарам арганізаванага ім інстытуту. 1 кастрычніка 2015 году адбылося далучэньне да «Інстытуту ядзерных праблемаў» «Нацыянальнага навукова-навучальнага цэнтру фізыкі часьцінак і высокіх энэргій» БДУ.
У час работы на катэдры тэарэтычнай фізыкі Мікалай Шумейка чытаў курсы лекцыяў па электрадынаміцы, па квантавай мэханіцы, спэцыяльныя курсы для студэнтаў, якія спэцыялізуюцца на катэдры тэарэтычнай фізыкі. Адмысловыя курсы ён чытаў і пасьля сыходу на працу ў НДІ аж да 1999 гады. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 12 кандыдацкіх дысэртацыяў. Ён быў кансультантам пры падрыхтоўцы 2 доктарскіх дысэртацыяў.
Прафэсар Мікалай Шумейка быў сябрам экспэртнай рады Найвышэйшая атэстацыйная камісія Беларусі, агульнага сходу НАН Беларусі, рады па каардынацыі фундамэнтальных і прыкладных дасьледаваньняў, саветаў па абароне дысэртацыяў. Ён быў сябрам вучонай рады АІЯД, намесьнікам старшыні каардынацыйнай рады па супрацоўніцтве з АІЯД, старшынём сэкцыі міжведамаснай экспэртнай рады й навуковым кіраўніком падпраграмы Дзяржаўнай праграмы навуковых дасьледаваньняў «Канвэргенцыя», намесьнікам старшыні сэкцыі й сябрам навуковай рады «Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаваньняў» (БРФФД)[4][5].
Remove ads
Творчасьць
Навуковыя працы па ядравай фізыцы, фізыцы элемэнтарных часьцінак і высокіх энэргій. Аўтар і суаўтар больш за 600 артыкулаў у навуковых выданьнях.
Сумесна з Дзьмітрыем Юр’евічам Бардзіным(ru) распрацаваны ўнівэрсальны каварыянтны мэтад разьліку радыяцыйных эфэктаў у калібраванай квантавай тэорыі поля, які атрымаў найменьне мэтаду «Бардзіна-Шумейкі» й шырока ўжываецца для ўліку радыяцыйных паправак у шэрагу працэсаў узаемадзейнасьці часьцінак. На падставе мэтаду «Бардзіна-Шумейкі», пры ўдзеле Тацяны Вікенцьеўна Кухта (Шышкіна) і Сяргея Іванавіча Цімошына распрацаваны мэтад уліку радыяцыйных эфэктаў у рэакцыях з палярызаванымі пачатковымі часьціцамі, з выкарыстаньнем якога вылічаны й прааналізаваны радыяцыйныя папраўкі ў працэсах лептан-нуклоннага і лептон-лептоннага ўзаемадзеяньняў. Сумесна з І. В. Акушэвічам, А. В. Сарокам, А. М. Ільічовым і інш. створаны альгарытмы й праграмы ўліку радыяцыйных эфэктаў, якія шырока прымяняюцца для аналізу экспэрымэнтальных даных у шэрагу міжнародных экспэрымэнтаў на паскаральніках вядучых лябараторый сьвету. Сумесна з калегамі з АІЯД і ЦЕРН ажыцьцёўлена распрацоўка і навуковае суправаджэньне вырабу ў прамысловасьці Беларусі шэрагу найважнейшых вузлоў калярымэтрычнай, мюоннай і магнітнай падсыстэм установак CMS і ATLAS на LHC (Вялікім гадронным калайдэры)[4]. Быў у ліку беларускіх дасьледчыкаў базона Гігса[6].
Remove ads
Узнагароды, прэміі
|
|
Бібліяграфія
|
|
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads