Мілен

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мілен (Мелен, Мелень, Мілень), Мелін (Мэлін, Мілін, Мілінь) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Мелін, пазьней Мэлен (Melin, Mellen[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -міл- (-мел-) (імёны ліцьвінаў Мельвід, Мілар, Мільконт; германскія імёны Melvid, Milehar, Milgunt) паходзіць ад гоцкага mildeis 'мяккі, прыязны'[3][4].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Мэлін (Melin) і Меленевіч (Mieleniewicz)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: в людех наших Городенского повета… в Меленя (6 жніўня 1513 году)[6]; к тому именю отчинному Аинаровичем три чоловеки на имя Лаврина Меленевича (3 сакавіка 1514 году)[7]; в Новгородском повете, слуг путных на имя Меленевича (17 сьнежня 1514 году)[8]; Мелен Самъсонъ (1528 год)[9]; бояре земли Жомоитское, волости Ретовъское… Миколай Миленовичъ (12 лютага 1555 году)[10]; Filip Milieniewicz (1558 год)[11]; слугу Стефана Меленевича (1567 год)[12]; ze wsi Bohuszow… Karp Mileniewicz… Bor — Miliniczy (1641 год)[13]; Milinowicz… Miliniewicz (1671—1681 гады)[14]; Miłeny (1744 год)[15]; Apolonia Mielinówna (1781 год)[16]; Katarzyna Melinowicz (1788 год)[17]; Michał Mielinowicz (1789 год)[18]; Marianna Milenowicz (1801 год)[19]; Aleksander Milen (1919—1939 гады)[20].

Remove ads

Носьбіты

Міліновічы (Milinowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[22].

Міленевіч (Mileniewicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[23].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads