Мільконт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мільконт, Міліконт, Мелькунт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Міла (Milo) і Гунт або Кунт (Gunth, Kunth) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -міл- (-мел-) (імёны ліцьвінаў Мілейка, Мельвід, Мілар; германскія імёны Milleke, Melvid, Milehar) паходзіць ад гоцкага mildeis 'мяккі, прыязны'[2][3], а аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) — ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[4]. У гістарычным германскім арэале адзначалася імя Milgunt[5][6][7]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Mallegundis[8].
У Прусіі бытавала імя Мількант: Milikante (1424 год)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: людеи… а Мартина Мелкунтовича (25 верасьня 1509 году)[10]; Петръ Милконьтович (1528 год)[11]; Jan Milkont (1621 год)[12]; David Milkonth (1630 год)[13]; Alexander Władysław z Milkonta Narwysz (25 жніўня 1740 году)[14]; Alexander Milkont Narwoysz — ziemski powiatu Grodzieńskiego (22 жніўня 1754 году)[15]; Piotr Milikont Narwoysz (1765 год)[16]; Paweł Miłkontowicz (1792 год)[17].
Remove ads
Носьбіты
- Пётар Мільконтавіч — відуклеўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Мікалай і Юры Мільконтавічы — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаюцца ў 1538 годзе[18]
- Юры Янавіч Радовіч Мільконт — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1573 годзе[19]
- Бальцар Юр’евіч Радовіч Мільконт — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[20]
- Аляксандар Уладзіслаў Антоні Міліконт Нарвайш — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падчашы старадубскі ў 1736—1765 гадох[21]
- Людвік Міліконт Нарвайш — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падчашы старадубскі ў 1769—1780 гадох[22]
Мількантовічы (Milkontowicz) — літоўскі шляхецкі род[23].
У 1905 годзе існавалі маёнтак і засьценак Мільконты ў Камайскай воласьці[24].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads