Міл (імя)
мужчынскае асабовае імя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міл (Міль, Мель), Міла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Міла, Мела або Мел (Milo, Melo[1][2], Mello[3], Melus) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -міл- (-мел-) паходзіць ад гоцкага mildeis 'мяккі, прыязны'[5][6][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Мілейка (Міліка, Мелека), Мілен (Мелень), Мельбут (Мільбут), Мільвід (Мельвід), Мелкід (Мільгед, Мільгет), Мілкін, Мілар, Мільконт, Мілят. Адзначаліся германскія імёны Milike (Mielecke), Mellen (Melin), Melbodo, Melvid (Melewidis), Meligedius, Millikin, Milehar, Milgunt, Melot[b].
Адпаведнасьць імя Міль германскаму імю Milo, засьведчанаму ў пісьмовых крыніцах з VIII стагодзьдзя, сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[13].
Імя Milegast (Mile-gast) насіў князь вільцаў-люцічаў, адзначаўся шляхецкі род Мільгастаў у Люблінскім ваяводзтве Рэчы Паспалітай[14].
У Прусіі бытавалі імёны Mile / Myle (1341, 1396 і 1400 гады)[15][16], Mileke / Meleyke[c] (1419 і 1456 гады)[16][18], Milun / Milune[d] (1357 і 1367 гады)[19], Miligedo / Milagids / Mylagide / Milgede / Miligedo / Mylegede / Milegede / Miligede[e] (1263, 1319, 1326, 1350, 1356, 1363, 1360, 1420 гады)[16][15], Milade (1313 год)[20].
У Ноўгарадзе бытавалі імёны Міл, Мілка, Мілост, Мілагост і Мілята[21].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Czupurna et Mylone marschalcis curie nostre (2 лютага 1395 году)[22]; Gyneid cum filio Milus (18 студзеня 1401 году)[23]; в Жижморъскои волости десяти чоловеков… а Янъка Милевича (14 кастрычніка 1494 году)[24]; покупил люди и земли… брата его Миля (26 жніўня 1501 году)[25]; nos igitur nobiles… Bogdanus de Mylovycze (1502 год)[26]; на бояриню слонимскую, на Юшковую Милевича, на Марину (1 красавіка 1503 году)[27]; боярина Слонимского Юшково Милевича (1503 год)[28]; Мила Ваксович (18 жніўня 1524 году)[29]; Петрашъ Милевичъ[30], Мил Хрщоновичъ[31] (1528 год); Бернатъ Милевич (XVI ст.)[32]; Стан Мелевич (1 ліпеня 1542 году)[33]; село Меловичи (1554 год)[34]; Miel Danczewicz… Jakob Mieliewicz… Mil Radziew. (1558 год)[35]; Miel Rodziewicz… Miel Piotrowicz… Miel Andrzejowicz… Miel, Jasiuta Bogdziewiczy (1561 год)[36]; Samuel Miłowicz… Stefan Milowicz… Jan Miłowicz… Stefan Miłowicz (1690 год)[37]; Michäel Mill, Lutheranus (13 студзеня 1728 году)[38]; Milewszczyzna (1744 год)[39][f].
Remove ads
Носьбіты
- Міла Трырскі († 761 або 762) — біскуп Трыру і Рэймсу
- Міла Міндэнскі († к. 996) — біскуп Міндэну
- Міл († па 1401) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, маршалак гаспадарскі
- Пятраш Мілевіч — расенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Міл Хршчановіч — відуклеўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
Мілевічы (Milewicz) гербаў Дуброва, Касьцеша і Вянява — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[85].
Мілевічы (Milewicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[86].
На гістарычнай Случчыне існуе вёска Мілевічы, на гістарычнай Гарадзеншчыне — Мілявічы, на гістарычнай Упіччыне — Мілішкі.
Remove ads
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак пэўнасьці пры тлумачэньні іменнай асновы -мел- зь летувіскай мовы, адзначаюся магчымасьці повязі з melė́ti 'быць выгадным', а для іменнай асновы -міл- за найбольш адэкватнае падае (pa)mìlti 'палюбіць'[7] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведных словаў і іх значэньняў у летувіскіх слоўніках, тым часам melė́ti упершыню фіксуецца толькі ў сучасным Вялікім слоўніку летувіскай мовы[8])
- Адзначалася германскае імя Melon[9]
- Таксама:
- Мелела, Мілула: homines… Chodor Milulicz (24 чэрвеня 1468 году)[40], Кгриц Мелэла (3 сакавіка 1587 году)[41];
- Міласт (у Старэйшай Аліўскай хроніцы ўпамінаецца Ritter Milost de Clodzmo з Куяваў[42], адзначалася старажытнае германскае імя Mallaste[43], у Чэхіі бытавала імя Milosta[44]): земли пустовъскии в Городне жъ на имя Милостовщину (15 сьнежня 1504 году)[45], полюбилъ Милоста Станкевича (16 лютага 1540 году)[46];
- Мілан, Мелан: homines… Milan (14 студзеня 1459 году)[47], hominem nomine Mylan (25 траўня 1494 году)[48], Melanowicz (1671—1681 гады)[49];
- Мялон, Мілун, Мілон (адзначалася старажытнае германскае імя Melloni[50], Melon[9]): homines… Mylonowicz (1483 год)[51], homines… Mylunycz (28 кастрычніка 1494 году)[52], homines nostros districtus Merecensis… Iuschka Milonowicza (16 жніўня 1511 году)[53], село Мелоны (1554 год)[54], Mieluny… Miluny (1744 год)[39];
- Мілюш, Мілейша (адзначалася германскае імя Mellish[55]): земли пустовъскихъ Соркутевщину а Милюшевщину (7 красавіка 1525 году)[56], Стась Милеишович (1528 год)[57];
- Мелаўд, Мейлаўт (адзначалася старажытнае германскае імя Melevald[58], Millioud[59][60], Malald[61]): чоловеков в Жомоитскомъ повете… а Меиловта (11 траўня 1501 году)[62], у 1613 годзе ва Ўпіцкім павеце ўпаміналася пустаўшчына Мелаўдзішкі[63]
- Мяльвойш: Михаило Мельвоишевичъ (1528 год)[64];
- Мілегаўд, Мільгаўд (адзначалася старажытнае германскае імя Maalgaudus[65], Malgoz[66], германскае імя Malgaud[67][68]): Mylegaude / Hanike Milegawde (30 студзеня 1384 году[69] і 1427 год[16]), Francijana Milgowdowna (6 лютага 1817 году)[70], Jan Milgowd (1822 год)[71];
- Мэлькер (адзначалася старажытнае германскае імя Malgerus[65]): Anna Melkierowna (5 лістапада 1789 году)[72];
- Мелагіл (адзначалася старажытнае германскае імя Madalgilus[73]): Янъ Станиславовичъ Мелокгилъ (1567 год)[74];
- Мелгут (адзначалася старажытнае германскае імя Maalgodus[65]): Петрь Мелкгутевичъ, мужъ Михновое боярини Новодворское (5 ліпеня 1539 году)[75];
- Мілад, Мелад: Мелодова гора (4 траўня 1470 году)[76], Ленко Милодовичъ конь. Матфеи Милодовичъ кон. (1528 год)[77], Остафей Меладовичъ (1567 год)[78];
- Мілейта: Szymko Mileytowicz (5 кастрычніка 1595 году)[79];
- Мілкінт, Мелкінт, Мельгінт: люди в Жомоитскои земли Поюрское волости на имя Яна Контуновича, а Милкинта Контуновича (8 ліпеня 1514 году)[80], людеи… Петка Мелкгинътовича (8 сьнежня 1522 году)[81], Шимъко Милькиньтовичъ (1528 год)[64], землю Мелкинтишки (1537 год)[82];
- Мілерат, Мілрат (адзначалася старажытнае германскае імя Milrat[4]): на тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксаваліся прозьвішчы Мілерат і Мілрат у летувізаваных формах[83];
- Мілерант: Ludwik Milerątowicz (1794 год)[84]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads