Мілішкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мілішкі (лет. Miliškiai) — вёска ў Летуве, каля ракі Равеі. Уваходзяць у склад Попельскага староства Біржаўскага раёну Панявескага павету.
Remove ads
Назва
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Міл адпавядае старажытнаму германскаму імю Milo, засьведчанаму з VIII стагодзьдзя[1].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].
Remove ads
Гісторыя
У пачатку XX ст. Мілішкі ўваходзілі ў склад Новааляксандраўскага павету Ковенскай губэрні[5].
Насельніцтва
- 1902 год — 69 чалавек[6]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads