Міраціна

вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Міраціна
Remove ads

Міра́ціна[1] — вёска ў Сычкаўскім сельсавеце Бабруйскага раёну. Знаходзіцца за 5 км ад чыгуначнае станцыі Мірадзіна на лініі Бабруйск — Менск, за 12 км на паўночны захад ад Бабруйску каля шашы Бабруйск — Менск, за 122 км ад Магілёва.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Магчыма, назоў ад прозьвішча Мірата, Мірацін, Мірацінаў. У першай палове ХІХ стагодзьдзя вядомая як вёска, дзяржаўная ўласнасьць. Паводле перапісу 1897 — вёска Мірацін (яна ж Панюшкавічы) Гарбацэвіцкае воласьці Бабруйскага павету, 29 двароў, 225 жыхароў. У 1907 — 20 двароў[2], 212 жыхароў. У 1917 — 33 двары, 236 жыхароў, у 1926 — 36 двароў, 231 жыхар. У 1934 створаны калгас «Сёмы зьезд Радаў». У ВАВ 24 вяскоўцы загінулі на фронце. У 1959 190 жыхароў, у 1970 — 156. У 1986 44 гаспадаркі, 92 жыхары, сама вёска ў складзе саўгасу імя Леніна.

Remove ads

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1997 год — 35 двароў, 48 жыхароў; 1999 год — 41 жыхар
  • XXI стагодзьдзе: 2007 год — 36 двароў, 26 жыхароў; 2010 год — 21 жыхар

Пляніроўка

Вёска ўяўляе сабой прамалінейную вуліцу арыентаваную з паўднёвага захаду на паўночны ўсход з двухбаковай драўлянай забудовай сядзібнага тыпу. У цэнтры вёскі знаходзіцца сквэр.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads