Міхайлаўка (Бабруйскі раён)
вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міха́йлаўка[1] — вёска ў Гарбацэвіцкім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці. Знаходзіцца за 5 км ад чыгуначнае станцыі Красны Брод на лініі Бабруйск — Рабкор.
Remove ads
Гісторыя
Назоў, верагодна, паходзіць ад імя Міхал, Міхайла ці ад вытворнага ад яго прозьвішча Міхайлаў. Вядомая паводле пісьмовых крыніцаў ад ХІХ стагодзьдзя. Паводле гаспадарчага рэестру 1847 году — вёска ў складзе маёнтку Каралеўская Слабада Бабруйскага павету, 16 двароў, 83 жыхары, уласнасьць роду Прушыноўскіх. Напачатку ХХ стагодзьдзя — вёска Гарбацэвіцкае воласьці Бабруйскага павету, было 11 гаспадарак і 79 жыхароў.
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1917 год — 21 двор, 95 жыхароў; 1926 год — вёска, 23 двары, 113 жыхароў (перапіс); 1997 год — 2 двары, 2 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads