Міхал Ермашкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Айцец Міхал Ермашкевіч OP (нарадзіўся 14 ліпеня 1966 году, Сянно, Віцебская вобласьць) — беларускі рымска-каталіцкі дзеяч, дамініканін, мастак.
Біяграфія
З праваслаўна-каталіцкае сям’і. Рэлігійным выхаваньнем займалася бабуля. У 1983 годзе паступіў на мастацка-графічны факультэт Віцебскага пэдінстытуту. Пасьля сканчэньня інстытуту быў разьмеркаваны ў Сянно, дзе працаваў у доме піянэраў. Пад уплывам Януша Скэнчака ў 1991 годзе ўступіў у навіцыят Ордэну дамініканаў. У 1997 годзе скончыў Філязофска-тэалягічны калегіюм айцоў дамініканаў Папскае тэалягічнае акадэміі. 30 траўня 1998 году ў Кракаве атрымаў сьвятарскае пасьвячэньне. Быў накіраваны вікарыем у Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Баранавічы).
Ад 2000 году пробашч Касьцёлу сьвятой Барбары ў Віцебску. Аўтар многіх абразоў і аўтараў у сваім касьцёле, а таксама абразоў у касьцёлах у Сяньне, Ушачах, віцебскім касьцёле сьвятога Антонія. Пры ім у Касьцёле Сьвятой Барбары распачаў дзейнасьць Трэці дамініканскі закон, хор «Hossana». Цэлебруе сьвятую Імшу ў трыдэнцкім рытуале, ініцыяваў у парафіі выкананьне грыгарыянскага харалу. Уваходзіць у склад Сэкцыі касьцёльнае музыкі Канфэрэнцыі Каталіцкіх біскупаў Беларусі. Пэўны час выкладаў тэалёгію ў Віцебскім дзяржаўным унівэрсытэце імя П. М. Машэрава.
Remove ads
Літаратура
- Кацярына Віктарава. Дзесяцігоддзе святарскай дзейнасці айца Міхаіла Ермашкевіча ОР. // Ave Maria. № 10, 2008
Вонкавыя спасылкі
- Творчество Отца Михаила
- Статьи Михаила Ермашкевича в журнале «Наша Вера» (бел.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads