Трылёгія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трылё́гія (па-француску: trilogia) — сукупнасьць трох твораў мастацтва, аб’яднаных пераемнасьцю сюжэту або агульнай ідэяй. Першапачаткова ў грэцкай літаратуры — тры трагедыі, аб’яднаныя ў адно цэлае адзінствам фабулі ці ідэйнага зьместу.
Найбольш распаўсюджаныя трылёгіі ў літаратуры, кінамастацтве, а таксама сярод відэагульняў, радзей — у выяўленчым мастацтве і музыцы.
Старажытнагрэцкая трылёгія
У старажытных грэкаў складалася з трох трагедый зь міталягічным ці гістарычным сюжэтам; прадстаўляліся яны на паэтычных спаборніцтвах у дні сьвята Дзіянісія. Першапачаткова асобныя часткі трылёгіі абавязкова прайграваліся на працягу аднаго дня; далучэньне да трылёгіі так званай «драмы сатыраў», якая кантрастуе зь ёй па пабудове і прызначэньні, стварала «тэтралёгію». З V стагодзьдзя да н. э. гэтае патрабаваньне пачынае парушацца, а з IV стагодзьдзя да н. э. «драма сатыраў» аддзяляецца ад трагічнай трылёгіі і ставіцца на асобных спаборніцтвах.
Антычныя трылёгіі дайшлі да нас у абрыўках; так з захаваных сямі трагедый Эсхіла чатыры зьяўляюцца часткамі трылёгій, прысьвечаных мітам пра Данаідаў, Эдыпа, Праметэя і гістарычныя падзеі — паразу пэрсаў. З гэтых трылёгій толькі «Арэстэя» захавалася цалкам; згубленая толькі «драма сатыраў» — «Пратэй».
У далейшым, ужо ў Сафокла, трагедыі набываюць самастойную скончанасьць і асобную значнасьць; так «Эдып-цар», «Эдып у Калоне» і «Антыгона», хоць і зьвязаныя адзінствам сюжэту, не аб’ядноўваліся паэтам у трылёгію.
Remove ads
Драма Новага часу
У драматычнай творчасьці новага часу сустракаюцца спробы адрадзіць трылёгію; такія трылёгіі Фрыдрых Шылера («Валенштэйн»), Франца Грыльпарцэра («Залатое руно»), Рыхарда Вагнера («Нібелунгі»), Суінберна («Марыя Сьцюарт») і іншыя.
У літаратуры
Прынцып трылёгіі ўжываецца таксама ў будове раману і аповесьці.
- «Дзеці капітана Гранта»
- «Дваццаць тысячаў лье пад вадой»
- «Таямнічая выспа»
- «Зь Зямлі на Месяц»
- «Вакол Месяца»
- «Сьвет дагары нагамі»
- «Тры мушкетэры»
- «Дваццаць гадоў пасьля»
- «Віконт дэ Бражэлён»
- Эміль Заля
- «Люрд»
- «Рым»
- «Парыж»
- «У палескай глушы»
- «У глыбі Палесься»
- «На ростанях»
- «З маўклівай плянэты»
- «Пэрэляндра»
- «Тая агідная сіла»
- «Агнём і мечам»
- «Патоп»
- «Пан Валадыеўскі»
Трылёгія ў музыцы
- Месяцовая саната. Частка першая: Adagio sostenuto
- Месяцовая саната. Частка другая: Allegretto
- Месяцовая саната. Частка трэцяя: Presto agitato
Трылёгія ў кіно
- «Зорныя войны» (арыгінальная трылёгія)
- Эпізод IV: Новая надзея (1977)
- Эпізод V: Імпэрыя наносіць удар у адказ (1980)
- Эпізод VI: Вяртаньне джэдая (1983)
- «Зорныя войны» (трылёгія-прыквэл)
- «Матрыца»
- «Назад у будучыню»
- «Няўлоўныя мсьціўцы»
- Няўлоўныя мсьціўцы (1966)
- Новыя прыгоды няўлоўных (1968)
- Карона Расейскай імпэрыі, або Зноўку няўлоўныя (1971)
- Рабакоп
- «Сябры Оўшэна»
- «Уладар пярсьцёнкаў»
- Уладар пярсьцёнкаў: Зьвяз пярсьцёнка (2001)
- Уладар пярсьцёнкаў: Дзьве вежы (2002)
- Уладар пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля (2003)
- «Хросны бацька»
- Хросны бацька (1972)
- Хросны бацька 2 (1974)
- Хросны бацька 3 (1990)
Remove ads
Трылёгія ў гульнях
- «Age of Empires»
- «Deus Ex»
- Diablo (1996)
- Diablo II (2000)
- Diablo III (2012)
- «Doom (сэрыя гульняў)»
- «Dungeon Siege»
- «Empire Earth»
- «Fable»
- «F.E.A.R.»
- «Gears of War»
- «Halo»
- «Mass Effect»
- Mass Effect (2007)
- Mass Effect 2 (2010)
- Mass Effect 3 (2012)
- «Max Payne»
- «Red Alert»
- Command & Conquer: Red Alert (1996)
- Command & Conquer: Red Alert 2 (2000)
- Command & Conquer: Red Alert 3 (2008)
- «Soldier of Fortune»
- Soldier of Fortune (2000)
- Soldier of Fortune II: Double Helix (2002)
- Soldier of Fortune: Payback (2007)
- «S.T.A.L.K.E.R. (сэрыя гульняў)»
- S.T.A.L.K.E.R.: Shadow of Chernobyl (2007)
- S.T.A.L.K.E.R.: Clear Sky (2008)
- S.T.A.L.K.E.R.: Call of Pripyat (2009)
- «Stronghold»
- «Syberia»
- «The Sims»
- «Uncharted»
- Uncharted: Drake’s Fortune (2007)
- Uncharted 2: Among Thieves (2009)
- Uncharted 3: Drake's Deception (2011)
- «Wolfenstein»
Remove ads
Літаратура
- Hermann G., Die tragischen Tetralogien der Griechen, Lpz., 1819;
- Welcker F. G., Die Äschylische Trilogie, Darmstadt, 1824;
- Steinweg C., Studien zur Entwicklungsgechichte der Tragödie, B. VI. Halle a/s., 1924;
- Wiesmann P., Das Problem der tragischen Tetralogie, Diss., Zürich, 1929.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads