Старынкі (Койданаўскі раён)
вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стары́нкі[1] — вёска ў Бараўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 10 км ад Койданава, 48 км ад Менску, 12 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Remove ads
Гісторыя
Вядома з XV стагодзьдзя. 3 1483 г. у складзе ВКЛ. 3 1588 г. цэнтар Старынкаўскай воласьці Менскага ваяводзтва. Маёнтак, сажалкі, млын, карчма. 3 1793 г. у Велікасельскай воласьці Менскага павету. У 1836 г. пабудаваны касьцёл. У 1868 г. адкрыта царкоўна-прыходзкая школа, вучыліся 30 хлопчыкаў. У 1886 г. 48 двароў, 480 жыхароў, праваслаўная царква, школа, вадзяны млын, вінакурны завод. У 1897 г. 484 жыхары. У 1909 г. вёска Старынкі, 48 двароў, 481 жыхар, маёнтак Старынкі, 1 двор, 64 жыхары. Помнікі на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Да 30 кастрычніка 2009 году — цэнтар Старынкаўскага сельсавету. 30 кастрычніка 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Старынкаўскага ў Бараўскі сельсавет[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 20 стагодзьдзе: 1998 — 152 двары, 201 жыхар; 1999 — 192 жыхары
- 21 стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 — 156 двароў, 189 жыхароў; 2010 — 163 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads