Міхаіл Бурнос

сьвятар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Аўстраліі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаі́л Мітрафа́навіч Бурно́с (1926, Лясок, цяпер Карэліцкі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь — 2009, Адэлаіда, штат Паўднёвая Аўстралія) — сьвятар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Аўстраліі.

Хуткія факты Настаяцель царкоўнага прыходу ў Адэлаідзе, Абраньне ...

Грамадзкі і рэлігійны дзяяч аўстралійскіх беларусаў.

Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў малазямельнай сялянскай сям´і Мітрафана і Анастасіі. Хрышчаны ў праваслаўнай царкве. Падчас нямецкай акупацыі Беларусі быў сябрам Саюзу беларускай моладзі і навучаўся ў Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі. У 1944 годзе запісаўся на выезд у Нямеччыну і 27 траўня 1944 году пакінуў Наваградак, ня скончыўшы сэмінарыю. Працаваў у рабочых вайсковых камандах у гарадах Эгер, Брэслаў і Брыг. Пасьля сканчэньня 2-й сусьветнай вайны жыў у нямецкім горадзе Флензбург зямлі Шлезьвіг-Гальштайн пад брытанскай акупацыяй. У 1946—1949 гадах жыў у лягеры Ватэнштэце, дзе вучыўся ў гімназіі імя Максіма Багдановіча. У лягеры граў на гітары і мандаліне ў аркестры, а таксама кіраваў танцавальнай групай. У 1949 годе эміграваў у Аўстралію. У 1950—1952 гадах адпрацаваў 2 прымусовых гады ў гарадку Ваяла (штат Паўднёвая Аўстралія). У 1952-м пераехаў у Адэлайду, дзе узяў царкоўны шлюб з Вольгай Пашкевіч, зь якой пазнаёміўся ў Ваяле. Празь некалькі гадоў далучыўся да ўжо створанага прыходу Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Маючы добры голас, пачаў кіраваць царкоўным хорам. З 1955 году ўвайшоў у склад прыходзкага камітэту. Разам з братамі Левановічамі арганізаваў на кароткі час музычны гурт «Зорка». У 1961—1963 гадах пад час будоўлі царквы ў Адэлайдзе ўваходзіў у склад кантрольнага камітэту. Першыя гады сябраваў з закладальнікам беларускага рэлігійнага жыцьця ў Адэлайдзе айцом Шчурком, але вельмі хутка далучыўся да групы Ролсана, якая рэфармавала ў жыцьцё прыходу. У 1962 годзе выдаў артыкул «Пра жыцьцё беларусаў у Паўдзённай Аўстраліі». У 1979—1987 гадах стваральнік быў арганізатарам і кіраўніком мастацка-танцавальнага гурту «Лявоніха». Адначасна быў настаўнікам нядзельнай школы ў Адэлайдзе. Быў сябрам камітэту Фэдэральнай рады беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі. Ладзіў пасылкі для дзетак у Беларусь і Летуву.  Адзін з удзельнікаў стварэньня Чарнобыльскага фонду і сябра камітэту Беларускага аб´яднаньня ў Паўднёвай Аўстраліі. Шматразова выбіраўся дэлегатам на сустрэчы беларусаў Аўстраліі. Доўгачасовы сябра як грамадзкага рэлігійнага беларускіх камітэтаў у Адэлайдзе. 4 студзеня 1987 году пасьвечаны ў ярэі. У 1987—1999 гадах настаяцель прыходу БАПЦ у Адэлайдзе. У 1999-м падаў у адстаўку з пасады настаяцеля. Адзін з закладальнікаў і старшыня Беларускага гістарычнага згуртаваньня ў Аўстраліі (да 2007 году). Удзельнік у зьбіраньня інфармацыі для кнігі «А хто там ідзе?».

7 верасьня 2009 году памёр ва ўзросьце 83 гадоў. Пахаваны на адэлаідзскіх могілках Парку стагодзьдзя ў сэкцыі Акацыя Е (анг. Acacia-E).

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads