Міхаіл Калядка

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаі́л Каля́дка (нар. 21 лістапада 1988 году) — беларускі футбаліст, паўабронца наваполацкага «Нафтану».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец менскай ДЮСШ «Зьмена». Пачынаў кар’еру ў аднайменным клюбе, які пазьней пераўтвораны ў клюб «Менск». У 2008—2009 гадах гуляў у арэндзе ў клюбах Першай лігі, у 2009 годзе ў складзе «Баранавічаў» стаў найлепшым бамбардзірам турніру. У 2010 годзе гуляў за «Гомель», пасьля — за «Гарадзею». У першай палове 2012 году гуляў у Польшчы за клюб «Алімпія» з Эльблёнгу, які ачольваў беларускі спэцыяліст Алег Радушка. У сакавіку 2013 году стаў гульцом берасьцейскага «Дынама», але ў жніўні 2013 году пакінуў берасьцейскі клюб і далучыўся да «Ведрычу-97»[3], дзе хутка замацаваўся ў асноўным складзе. У сакавіку 2014 году падпісаў новы кантракт з рэчыцкім клюбам, які зьмяніў назву на «Рэчыца-2014»[4]. З 14 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клюбу ў cэзоне 2014 году.

У студзені 2015 году знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі»[5], але ў выніку ў лютым 2015 году зноў стаў гульцом «Гарадзеі»[6]. У сьнежні 2015 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны cэзон[7]. Пачатак cэзону 2016 году прапусьціў праз траўмы, пасьля вярнуў месца ў асноўным складзе. У студзені 2017 году яшчэ на год падоўжыў кантракт з «цукровымі»[8]. Аднак, у першай палове cэзону 2017 году ня меў трывалага месца ў аснове, і ў ліпені 2017 году перайшоў у летувіскі клюб «Атлянтас» з Клайпеды[9]. У ліпені 2018 году перабраўся ў іншы клюб зь Летувы — «Каўна Жальгірыс»[10], які пакінуў па заканчэньні cэзону 2018 году[11].

З студзеня 2019 году знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі» і ў лютым падпісаў кантракт[12]. Аднак, у ня здолеў замацавацца ў асноўнай камандзе, згуляўшы за яе ў двух матчах. Таксама выступаў за дубль. У ліпені 2019 году пакінуў мазырскі клюб[13]. У жніўні 2019 году ўзмцоніў склад менскага НФК[14], дзе замацаваўся ў першым складзе. Заставаўся гульцом першай адзінаццаткі і ў cэзоне 2020 году, калі каманда вярнула назву «Крумкачы». У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з клюбам[15].

З студзеня 2022 году трэнаваўся з бабруйскай «Белшынай» і ў лютым склаў з клюбам працоўную ўгоду[16]. У студзені 2024 году перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[17][18]. Адразу быў прызначаны капітанам каманды і стаў адным зь лідэраў. Паводле словаў гульца, яшчэ ўлетку 2024 году ён меў некалькі прапановаў ад іншых клюбаў, але галоўны трэнэр каманды Альбэрт Рыбак і дырэктар клюбу не далі згоду на сыход гульца[19]. Па заканчэньні сэзону, у якім «Нафтан» толькі ў пераходных матчах захаваў месца ў Найвышэйшай лізе, Калядка склаў новую працоўную ўгоду з клюбам[20].

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads