Міхаіл Сівакоў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаі́л Сярге́евіч Сівако́ў (нарадзіўся 16 студзеня 1988 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку некалькі дзясяткаў матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Гуляў за барысаўскі БАТЭ, адкуль у пачатку 2009 году перайшоў у італьянскі «Кальяры». За гэты клюб амаль не гуляў, аддаваўся ў арэнду ў «П’ячэнцу» з Сэрыі Б і кракаўскую «Віслу», за якую забіў гол ударам з 52 мэтраў[5]. У жніўні 2011 году далучыўся да бэльгійскага «Зюльтэ-Варэгему», дзе ня даў рады. У жніўні 2012 году вярнуўся ў БАТЭ на правах арэнды, дзе пачаў трывала зьяўляцца ў асноўным складзе.
Па заканчэньні сэзону 2012 году быў выкуплены барысаўскім клюбам. У пачатку сэзону 2013 году, аднак, страціў месца ў асноўным складзе і пачаў толькі выходзіць на замену, а ў жніўні ўвогуле быў пераведзены ў дублюючы склад[6]. Празь месяц, аднак, зноў вярнуўся ў асноўную каманды і некаторы час нават выходзіў у пачатковым складзе на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2014 году галоўны трэнэр БАТЭ Аляксандар Ермаковіч заявіў, што ня бачыць Сівакова і Андрэя Гарбунова ў складзе каманды[7]. Некаторы час футбалісты падтрымлівалі форму ў дублюючым складзе[8].
У сакавіку 2014 году падпісаў кантракт з «Гомлем»[9]. У складзе «Гомля» адразу быў трывалым гульцом асноўнага складу ды гуляў на пазыцыі апорнага паўабаронцы. 16 чэрвеня 2014 году адзначыўся дублем у матчы зь берасьцейскім «Дынама» (6:3). У канцы чэрвеня 2014 году перайшоў ва ўкраінскі клюб «Чарнаморац» з Адэсы[10], зь якім падпісаў кантракт на два гады[11]. У складзе адэскага клюбу трывала выступаў у асноўным складзе. У студзені 2015 году, пасьля таго як былы трэнэр «Чарнаморца» Раман Грыгарчук ачоліў азэрбайжанскую «Габалу», выправіўся на прагляд у гэты клюб і неўзабаве падпісаў кантракт[12]. Разам з «Габалой» стаў бронзавым прызэрам чэмпіянату Азэрбайджану 2014—2015 гадоў. У траўні 2015 году стала вядома, што «Габала» ня будзе падаўжаць кантракт зь Сіваковым[13].
У чэрвені 2015 году падпісаў кантракт на два гады з украінскім клюбам «Зара» з Луганску[14]. У складзе «Зары» быў асноўным цэнтральным абаронцам, гуляў у групавым этапе Лігі Эўропы. У студзені 2017 году, скасаваўшы кантракт з «Зарой», стаў футбалістам расейскага «Арэнбургу»[15]. Аднак паводле вынікаў сэзону 2016—2017 гадоў «Арэнбург» пакінуў Прэм’ер-лігу, і ў чэрвені 2017 году стала вядома, што Сівакоў пакідае клуб[16].
У чэрвені 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Амкар»[17]. Па заканчэньні сэзону 2017—2018 гадоў «Амкар» спыніў існаваньне, і Сівакоў стаў свабодным агентам. Некаторы час ён трэнаваўся з БАТЭ, але ў ліпені 2018 году перайшоў у «Арэнбург»[18]. У чэрвені 2020 году стала вядома, што «Арэнбург» падоўжыў пагадненьне з абаронцам[19]. У чэрвені 2024 году па заканчэньні кантракту пакінуў клюб[20].
Міжнародная
Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў, быў капітанам моладзевай зборнай Беларусі на чэмпіянаце Эўропы сярод моладзі ў Даніі ўлетку 2011 году. Пасьля гуляў таксама за алімпійскую зборную. У 2010 годзе правёў адзін матч за нацыянальную зборную. У траўні 2014 году пасьля чатырохгадовага перапынку зноў быў выкліканы ў галоўную каманду і ўжо прыцягваўся часьцей да складу дружыны.
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Беларусі: 2007, 2008, 2013
- Чэмпіён Польшчы: 2011
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2006
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads