Міхноўка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхно́ўка (па-польску: Michnówka, на мясцовай беларускай гаворцы: Мі́хноўка[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Старое Ляўкова[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
У міжваенны пэрыяд Міхноўка прыналежала да гміны Тарнаполь (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Луцы) Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 74 жыхары (усе праваслаўныя беларусы)[5].
Ураджэнцы
- Аляксей Грыцук (нар. 1910 — 1976) — беларускі грамадзкі дзеяч, гісторык, літаратуразнавец, настаўнік, старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады[6]
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads