М (кірыліца)
кірылічная літара From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
М, м (эм; курсіў: М м) — чатырнаццатая літара беларускага кірылічнага альфабэту.
Літара паходзіць з кірылічнай М («мысьлеце»), што ўзьнікла на аснове грэцкай устаўнай М («мі»). Абазначала зычныя гукі «м», «м’» («масло», «мір»). Мела таксама лічбавае значэньне «сорак».
У рукапісах XIV—XVII стагодзьдзяў у старабеларускім пісьме выкарыстоўваліся розныя выгляды (устаў, паўустаў, скорапіс) літары, якія дапамагаюць вызначыць час і месца напісаньня пэўнага помніка. У XVI ст. літара, апроч рукапіснага, набыла друкаваны выгляд. Пачынаючы з Францішка Скарыны, стала адрозьнівацца літара як малая й вялікая, хоць ужываньне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ пасьлядоўным. У сучаснай беларускай мове абазначае санорныя змычна-праходныя вусныя зычныя гукі «м», «м’» («мара», «мядунка—м’адунка»). Літара бывае вялікай й малай, мае рукапісны й друкаваны выгляд. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах («МАЗ»), як умоўнае скарачэньне словаў «мэтр» (30 м), «мора» (Балтыйскае м.).
Remove ads
Лічбавае значэньне
Пры клясыфікацыйным падзеле мае значэньне «трынаццаты» (група «М»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэньне для разьмежаваньня прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 9 м).
У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах М мае значэньне лічбы — 40.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads