Й

кірылічная літара From Wikipedia, the free encyclopedia

Й
Remove ads

Й, й (і нескладо́вае, таксама і каро́ткае; курсіў: Й й) — літара кірыліцы. Выкарыстоўваецца ў большасьці славянскіх кірылічных альфабэтаў і азначае нескладовы галосны гук [i] і блізкі да яго звонкі галосны [j]. У беларускай мове азначае гук [j][1]

Хуткія факты Беларускі альфабэт:, У лацінцы ...
Remove ads

Лацінізацыя (раманізацыя)

Можа быць лацінізавана як літары ⟨y⟩, ⟨j⟩, ⟨i⟩ і ⟨ĭ⟩. У беларускай лацінцы для гука [j] выкарыстоўваецца літара ⟨j⟩.

Гісторыя

Актыўнае выкарыстаньне ⟨Й⟩ (ці, хутчэй, брэвісу над ⟨И) пачалося прыкладна ў XVXVI стагодзьдзях. Зь сярэдзіны XVII стагодзьдзя разьмежаваньне паміж ⟨И⟩ і ⟨Й⟩ пачало зьяўляецца абавязковым у маскоўскім варыянце царкоўнаславянскай артаграфіі (якая выкарыстоўваецца таксама і для маскоўскай мовы). Падчас альфабэтных рэформаў Пятра I усе дыякрытычныя знакі былі выдалены з маскоўскага пісьменства, але неўзабаве пасьля яго сьмерці, у 1735 годзе, адрозьненьне паміж ⟨И⟩ і ⟨Й⟩ было адноўлена[2]. ⟨Й⟩ афіцыйна не лічылася асобнай літарай маскоўскага альфабэту да 1930-х гадоў.

У пачатку XIX стагодзьдзя ⟨J⟩ выкарыстоўваецца ў беларускай лацінцы, а кірылічным альфабэтам беларусы амаль не карыстаюцца.

У 1859 годзе маскавіцкая ўлада забараняе пісаць па-беларуску лацінскімі літарамі, пасьля гэтага у XVIIIXIX стагодзьдзях літара ⟨Й⟩ увайшла ў грамадзянскі шрыфт беларускай мовы (і ў баўгарскую, украінскую мовы таксама). Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя ⟨Й⟩ выкарыстоўвалася і ў сэрбскай пісьменнасьці, але затым была заменена лацінападобнай літарай ⟨J⟩, якая была перанята й македонскай пісьменнасьцю.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads