Л

кірылічная літара From Wikipedia, the free encyclopedia

Л
Remove ads

Л, л ці Ʌ, ʌ (эл; курсіў: Л л, Ʌ ʌ) — трынаццатая літара беларускага кірылічнага альфабэту. Паходзіць з кірылічнай «л» («люді») што ўзьнікла на аснове грэцкай устаўной Λ, λ («ля́мбда»). У старабеларускім пісьме выкарыстоўваліся розныя выгляды (устаў, паўустаў, скорапіс) літары, якія дапамагаюць вызначаць час і месца напісаньня помнікаў. Абазначала гукі «л», «л’» («лавра», «лилия», «львица»). Мела лікавае значэньне «трыццаць». У XVI стагодзьдзі, апроч рукапіснага, літара набыла друкаваны выгляд.

Хуткія факты Беларускі альфабэт:, У лацінцы ...

У сучаснай беларускай мове абазначае змычна-праходныя ротавыя пярэднеязычныя зычныя гукі «л», «л’» («волат», «ільгота» — «йіл’гота», «хваля — «хвал’я»). Літара бывае вялікая й малая, мае рукапісны й друкаваны выгляд.

Remove ads

Лічбавае значэньне

Пры клясіфікацыйным падзеле мае значэньне «дванаццаты» (група «л»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэньне для разьмежаваньня прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 8 Л).

У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Л мае значэньне лічбы — 30.

Мадыфікацыі

Л҄

Дадатковая інфармацыя
Хуткія факты Зьвесткі, Тып ...

Л҄, л҄ (таксама л̑, «л кароткая») — архаічная літара кірыліцы. У стараславянскай мове пазанчала гук [lʲ] (паляталізаваны [л]), напрыклад: «пол҄ѥ».

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads