Р

кірылічная літара From Wikipedia, the free encyclopedia

Р
Remove ads

Р, р (эр; курсіў: Р р) — 18-я літара беларускага кірылічнага альфабэту. Выкарыстоўваецца таксама ў пісьменнасьцях некаторых неславянскіх народаў. У стара- і царкоўнаславянскім альфабэтах носіць назву «рьци» (ст.-сл.) ці «рцы» (ц.-сл.), што азначае «Рэчэ, кажы» (загадны лад ад дзеяслова «рещи»).

Хуткія факты Беларускі альфабэт:, У лацінцы ...

У кірыліцы звычайна лічыцца 18-ай паводле ліку і выглядае як ; у глаголіцы паводле ліку 19-я, мае выгляд .

Паходжаньне кірылічнай літары — грэцкая ро (Ρ, ρ).

У стараславянскай мове Р магла быць і цьвёрдай, і мяккай. Асобнай літары для мяккага Р не існавала. У некаторых выпадках Р было складаўтваральным: тръгъ, врьхъ. Складовы характар гуку р старажытныя пісцы перадавалі спалучэньнямі ръ, рь. Пры чытаньні стараславянскіх пісьмаў варта разумець, што вышэйзгаданыя спалучэньні вымаўляюцца як адзіны складовы гук р толькі ў тым выпадку, калі ў беларускай мове ім адпавядаюць спалучэньні -ор-, -ер- : торг, верх. У адваротным выпадку спалучэньня ръ, лъ, пазначаюць гук р і адпаведны кароткі галосны.

У беларускай літаратурнай мове зычны [р] заўсёды цьвёрды й ня мае адпаведнага мяккага.

Remove ads

Лічбавае значэньне

Пры клясіфікацыйным падзеле мае значэньне «трынаццаты» (група «М»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэньне для разьмежаваньня прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 9 р).

У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Р мае значэньне лічбы — 100.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads