К
кірылічная літара From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
К, к (ка; курсіў: К к) — дванаццатая літара беларускага кірылічнага альфабэту. Паходзіць з кірылічнай К («ка́ка»), якая ўзьнікла на аснове грэцкай устаўной К («ка́па»). У старабеларускім пісьме выкарыстоўваліся розныя выгляды (устаў, паўустаў, скорапіс) літары, якія дапамагаюць вызначыць час і месца напісаньня пэўнага помніка. Абазначала гукі «к», «к’» («камень», «кислый»). Мела лікавае значэньне «дваццаць». У XVI ст. літара, апроч рукапіснага выгляду, набыла друкаваны.
У сучаснай беларускай мове абазначае шумныя глухія выбухныя заднеязычныя зычныя гукі «к», «к’». Літара бывае вялікая й малая, мае рукапісны й друкаваны выгляд.
Remove ads
Лічбавае значэньне
Пры клясіфікацыйным падзеле мае значэньне «адзінаццаты» (група «к»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэньне для разьмежаваньня прадметаў пад адным нумарам (шрыфт № 8к).
У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах К мае значэньне лічбы — 20.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads