Навасёлкі (Лелюкінскі сельсавет)

вёска ў Лелюкінскім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Навасёлкі[1]вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Навасёлкі ўваходзяць у склад Лелюкінскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У XVIII ст. вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1739 г. адносілася да Івейскай парафіі, уласнасьць Вярбовіча.

У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Лугамавіцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 49 рэвіскіх душ. Адносілася да маёнтку Лугамавічы памешчыка Мілеўскага, у Лугамавіцкім сельскім таварыстве. У 1897 г. 33 двары, 214 жыхароў, у 1905 г. 202 жыхары, 318 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 38 двароў, 243 жыхары, 257 дзесяцін зямлі.

У 19211939 гг. вёска ў Лугамавіцкай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 41 двор, 186 жыхароў.

3 12 кастычніка 1940 г. вёска (61 двор, 314 жыхароў) у Лугамавіцкім, з 16 ліпеня 1954 г. у Лелюкінскім сельсаветах Юрацішкаўскага, з 20 студзеня 1960 г. Івейскага раёнаў. У 1950 г. арганізаваны калгас «1 Мая». У 19461971 гг. працавала пачатковая школа. 3 1954 г. у калгасе «Ленінскі шлях», з 1975 г. у калгасе імя М. І. Калініна, з 1986 г. у калгасе «Савецкая Беларусь». У 1970 г. 247 жыхароў. Працуе магазін. Цяпер у складзе калгасу «Беларусь».

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 49 жыхароў
  • 1999 год — 41 двор, 87 жыхароў

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads