Навасёлкі (Івейскі сельсавет)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Навасёлкі[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Навасёлкі ўваходзяць у склад Івейскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 годзе 55 рэвіскіх душ. У складзе маёнтку Гаўя памешчыка У. Брахоцкага. Дзейнічала народнае вучылішча (у 1902/03 навучальным годзе 58 вучняў). У 1909 годзе 33 двары, 238 жыхароў, 148 дзесяцін зямлі. У 1921—1939 гадах у Івейскай гміне Валожынскага, з 1926 году Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. З 12 кастрычніка 1940 году вёска (36 двароў, 178 жыхароў) у Морынскім сельсавеце Івейскага раёну. У 1949 годзе арганізаваны калгас «Новае сяло». З 1952 году працавалі бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт. У 1970 годзе 164 жыхары. Цяпер у складзе калгасу «Прынёманскі». 18 красавіка 2017 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Морынскага ў склад Івейскага сельсавету[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 30 жыхароў
- 1999 год — 23 двары, 36 жыхароў
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads