Навозы (Гомельская вобласьць)
вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наво́зы[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 22 чал. (2004). Знаходзіцца за 40 км на захад ад места Жлобін, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 133 км ад Гомелю.
На захадзе і поўдні мэліярацыйныя каналы.
Remove ads
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як засьценак у Сьцяпоўскай воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Ударнік», працавала кузьня. У часе Вялікай Айчыннай вайны 13 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу імя К. Я. Варашылава (цэнтар — вёска Шчадрын).
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1897 — 31 двор, 176 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1925 — 44 двары; 1959 — 211 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 15 гаспадарак, 22 жыхары[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads