Шчадрын
вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шчадры́н[1] — вёска ў Беларусі, каля Шчадрынскага каналу. Цэнтар Шчадрынскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 620 чалавек. Знаходзіцца за 38 км на захад ад места Жлобіна, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 131 км ад Гомля.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Шчадрын упамінаецца ў XVIII стагодзьдзі як вёска ў Бабруйскім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Шчадрын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1885 годзе дзеяла 3 малітоўныя дамы, школа, 3 крамы. У выніку пажару 17 ліпеня 1896 году згарэла 129 двароў, а 17 жніўня 1909 году — 37 двароў.
Паводле перапісу 1897 году Шчадрын уваходзіў у склад Сьцяпоўскай воласьці Бабруйскага павету, у вёсцы было 429 двароў, існавалі 8 юдэйскія малітоўных дамоў, 50 крам, аптэка, цагельня, заезны двор. Побач знаходзілася аднайменная сядзіба, у ёй было 27 двароў, крама, юдэйскі малітоўны дом, паштова-тэлеграфны аддзел, дзеяла школа.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шчадрын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 году — цэнтар Шчадрынскага сельсавету Парыцкага раёну Бабруйскага (да 26 ліпеня 1930 году) акругі, з 20 лютага 1938 году Палескай, з 8 студзеня 1954 году Гомельскай вобласьці. Вялікую частку жыхароў складала габрэйскае насельніцтва (у 1926 годзе 91,1%). У 1929 годзе працавалі кузьня, шавецкая, кравецкая майстэрні, валюшня, паравы млын, ваўначасальня, пільня, конная крупадрабілка, 4 ветракі. У 1929 годзе савецкія ўлады стварылі калгас «Сацыялістычны шлях». У 1933 годзе пачала працаваць МТС (у 1941 годзе 44 трактары). 15 ліпеня 1935 году Шчадрын атрымаў афіцыйны савецкі статус пасёлку, з 27 верасьня 1938 году яго зноў залічылі да вёсак.
У часе нямецка-савецкай вайны дзеяла савецкая падпольная група (кіраўнік Л. Жураўлёва). Нямецкія войскі спалілі 100 двароў, а 8 сакавіка 1942 году забілі 1200 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр нацызму, за 400 м на паўднёвы ўсход ад вёскі). 27 чэрвеня 1944 году Шчадрын занялі савецкія войскі. У баях каля вёскі ў чэрвені 1944 году загінулі 40 савецкіх салдатаў і партызанаў (спачылі ў брацкай магіле каля будынка выканкама сельсавету). 98 жыхароў загінулі на фронце. У чэрвені 1944 годзе ў вёсцы разьмяшчаўся шпіталь савецкіх войскаў.
У часы нямецкай акупацыі дзеяла каталіцкая капліца, але па вайне яе закрылі савецкія ўлады[2]. Рэшткі алтара капліцы перадалі касьцёлу ў 1991 годзе.
Паводле перапісу 1959 году Шчадрын быў цэнтрам калгасу імя К. Варашылава. У склад Шчадрынскага сельсавету да 1966 году ўваходзіла няісная цяпер вёска Печкі.
На 2004 год у Шчадрыне было 288 гаспадарак, працавалі малочны і цагельныя заводы, камбінат побытавага абслугоўваньня, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, лякарня, аптэка, аддзел сувязі, вэтэрынарны ўчастак, сталоўка, 5 крамаў.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 4022 чал. у вёсцы Шчадрыне; 255 чал. у сядзібе Шчадрыне
- XX стагодзьдзе: 1959 год — 791 чал.; 1999 году — 861 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 760 чал.[3]; 2010 год — 620 чал.
Асобы
- Леанід Шаршнёў (1938—2014) — савецкі генэрал і суаўтар расейскай канцэпцыі гібрыднай вайны
- Роза Гарэлік-Блюмкін (1893—1997) — амэрыканская прадпрымальніца, легенда ў галіне гандлю, стваральніца мэгамаркету
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads