Белгазпрамбанк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Белгазпрамбанк
Remove ads

«Белгазпрамбанк» — даччыны банк расейскага «Газпрамбанка» ў Беларусі, заснаваны ў траўні 1990 году ў якасьці банка «Экаразьвіцьцё».

Хуткія факты Тып, Дэвіз ...

Пайшчыкамі зьяўляюцца ААТ «Газпрам» (Расея; 49,818%), «Газпрамбанк» (Расея; 49,818%), ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» (0,266%), і Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусі (0,097%)[6].

Remove ads

Рэквізыты

БІК — OLMPBY2X. S.W.I.F.T. — OLMPBY2X. АКПА — 09804906. УНП — 100429079[7].

Тэлекс: 252104 OLIMP BY.

Дзейнасьць

Мае аддзяленьні ў 25 населеных пунктах Беларусі[8].

Статутны фонд Паводле стану на 1 студзеня 2020 — 348 161,6 млн рублёў[9].

Мінуўшчына

24 траўня 1990 году сумеснае прадпрыемства «Інтэрпрыбор», «Заптэхнаэкас» і «Эфэкт» заснавалі банк «Экаразьвіцьцё», які прайшоў улік 27 верасьня. У 1991 годзе пайшчыкамі сталі «Белбытпрам», «Белбытсаюз», «Жылкамбанк», «Оптус» і «Поліфакт». На пачатку 1992 году найбуйнейшымі пайшчыкамі ўжо былі акцыянэрнае таварыства «ВІТТ», футбольны клюб «Дынама» (Менск), інфармацыйна-культурны цэнтар «Крыніца», прадпрыемствы «Рэбус», «Рэформа», «Сізбор», «Сэрвісаўто» і Саюз прадпрымальнікаў і арандатараў Беларусі.

Прыканцы 1993 году банк зьмяніў назву на «Алімп» і стаўся адкрытым акцыянэрным таварыствам. Асноўнымі пайшчыкамі сталі ЗАТ «Пушэ», прадпрыемствы «Бужэна», «Інтэрмарк», «Проінтэкс» і «Танак». У 1994 годзе пасаду старшыні ўправы банку заняў былы намесьнік старшыні «Беларусбанка» Валер Сяляўка. 25 жніўня банк стаўся ўдзельнікам рынку каштоўных папераў, 1 лістапада — атрымаў дазвол на апэрацыі з замежнымі валютамі. У 1995 годзе далучыўся да Супольнасьці сусьветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацыяў, стаў першым беларускім банкам, які выпусьціў рублёвую пластыкавую карту «Ўнівэрсал», а ў 1996 годзе прыняў удзел у разьвіцьці міжбанкаўскай аплатнай карткі «Белкарт».

У лістападзе 1997 году празь зьмену ўласьнікаў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь ухваліў ператварэньне банка ў супольнае беларуска-расейскае ААТ «Белгазпрамбанк». Яго асноўнымі акцыянэрамі з расейскага боку сталіся ААТ «Газпрам» і «Газпрамбанк», зь беларускага — «Белтрансгаз» і Міністэрства па кіраваньні дзяржаўнай маёмасьцю і прыватызацыяй[10]. У 2009 годзе абарачэньне «Белгазпрамбанка» вырасла да 347,8 млрд рублёў (124,1 млн $), апэрацыйны прыбытак — да 91,3 млрд рублёў (32,6 млн $), а чысты прыбытак — да 72 млрд рублёў (25,7 млн $[11]).

11 чэрвеня 2020 году Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь правёў вобшук на галаўной сядзібе «Белгазпрамбанка»[12]. 12 чэрвеня 2020 году старшыня Камітэту дзяржкантролю Беларусі Іван Церцель паведаміў пра ўзбуджэньне крымінальнай справы за адмываньне грошай (ч. 3 арт. 235 Крымінальнага кодэксу) і ўхіленьне ад падаткаў (ч. 2 арт. 243) супраць 15 чалавек, сярод якіх былі намесьнікі кіраўніка «Белгазпрамбанка»[13]. 14 чэрвеня 2020 году Ўправа Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь зацьвердзіла Пастанову № 192 аб увядзеньні з 15 чэрвеня 2020 году ў «Белгазпрамбанку» часовага кіраваньня ў асобе Надзеі Ермаковай[14]. 6 ліпеня 2020 году «Белгазпрамбанк» абнародаваў справаздачу за 2-і квартал, паводле якой у красавіку—чэрвені памер сродкаў на рахунках у банку скараціўся на 30,6 % з 3,3 млрд рублёў да 2,3 млрд рублёў[15]. Пры канцы ліпеня 2020 году «Газпрам трансгаз Беларусь», на які прыпадала каля 40 % сродкаў у «Белгазпрамбанку», перавёў свае сродкі на рахунак у «Зьнешгандальбанк», які належаў адпаведнаму дзяржаўнаму банку Расеі[16].

У 2023 годзе банк трапіў пад санкцыі Украіны[17] ды Канады[18].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads