Пётар Пракаповіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пё́тар Пятро́віч Пракапо́віч (3 лістапада 1942, вёска Роўна[1][2] або Казлы[3], Беластоцкая акруга, Усходняя Прусія, Трэці Райх[4] (цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці) — беларускі дзяржаўны дзяяч, 4-ы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь[5] (1998—2011). Герой Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся на акупаванай тэрыторыі цяперашняга Пружанскага раёну, пасьля сям’я пераехала ў Тамашоўку Берасьцейскага раёну. З 5-е клясы Пётар Пракаповіч вучыўся ў Камароўскай сярэдняй школе[6], дзе сядзеў за адной партай зь Пятром Клімуком.
Пасьля сканчэньня школы спрабаваў паступіць у горнапрамысловую школу, аднак ня быў прыняты з-за стану здароўя[7]. У 1960—1961 — муляр Даўжанскага шахтабудаўнічага ўпраўленьня Сьвярдлоўскай вобласьці.
У 1966 скончыў Днепрапятроўскі інжынэрна-будаўнічы інстытут(uk).
У 1966—1972 — майстар-будаўнік, прараб, галоўны інжынэр, начальнік будаўнічага ўпраўленьня № 3 трэсту «Цэлінаградпрамбуд» (Казахстан).
У 1972—1976 — намесьнік старшыні, старшыня праўленьня Кобрынскай міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі.
У 1976—1996 — галоўны інжынэр Берасьцейскага аблміжкалгасбуду, генэральны дырэктар Берасьцейскага аблсельсбуду, «Берасьцеаблсельбуд».
У 1990—1995 — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12 скліканьня, сябра Камісіі па пытаньнях архітэктуры, будаўніцтва, вытворчасьці будаўнічных матэрыялаў і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі вёскі і гораду. Найбольш у той час вядомы сваёй жорсткай крытыкай тагачаснага старшыні Нацбанку Станіслава Багданкевіча[7].
З 1996 — намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі, першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі. З 13 студзеня 1997 — чалец Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу 1-га скліканьня. Паўнамоцтвы датэрмінова спыненыя 15 траўня 1998 у сувязі зь пераходам на іншую пасаду[8][9].
З сакавіка 1998 да ліпеня 2011 — старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь. 17 жніўня 2012 прызначаны памочнікам Лукашэнкі па эканоміцы замест Сяргея Ткачова.
З 18 студзеня 2013 — намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь замест Сяргея Румаса. 27 сьнежня 2014 году адпраўлены ў адстаўку разам са шматлікімі іншымі ўраднікамі Беларусі[10].
27 сьнежня 2014 году прызначаны старшынём назіральнае рады БПС-Сбербанку[11].
Пражывае ў менскім мікрараёне Дразды, дзе мае дзьве хаты[12].
Remove ads
Дзейнасьць на пасадзе кіраўніка Нацбанку
За часамі кіраваньня Пятра Пракаповіча адбыліся дзьве разавыя дэвальвацыі беларускага рубля: у 2009 і 2011 гадох. Хоць яшчэ ў сакавіку 2011 року ён абвясьціў:
![]() |
Пакуль я ёсьць старшынём праўленьня Нацбанку, ніякай разавай аднамомантавай дэвальвацыі ніколі ня будзе. У нас дастаткова досьведу, які мы назапасілі за 15 гадоў, і гэты досьвед сьведчыць пра тое, што гэтае благое рашэньне для беларусаў. Паколькі благое рашэньне, мы яго выконваць ня будзем <…> Нават дэвальвацыі ў 5% у нас ніколі ня будзе. | ![]() |
—telegraf.by, Прокопович: даже девальвации в 5% в Беларуси никогда не будет (рас.) |
Працуючы старшынём Нацбанку, актыўна дапамагаў землякам. За часы ягонага кіраваньня ў Пружанах было зладжанае рэспубліканскае сьвята «Дажынкі», пабудаваныя міні-ЦЭЦ на мясцовых відах паліва, лядовы (часткова на сродкі Нацбанку[13]) і водны палацы. На базе калгаса «60 гадоў БССР», падшэфнага Нацбанку, быў створаны найбуйнейшы аграпрамысловы холдынг краіны — ААТ «Агракамбінат Мачулішчы», ад Пружанскага раёну ў які ўваходзіць ААТ «Айчына».
Remove ads
Узнагароды
- Герой Беларусі (Указ № 135 ад 1 сакавіка 2006) «за значны ўнёсак у забесьпячэньне устойлівых тэмпаў эканамічнага росту і павышэньне на гэтай аснове ўзроўню жыцьця насельніцтва рэспублікі»[7]
- Ордэн Айчыны III ступені
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Заслужаны будаўнік БССР
- Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёну[14]
- Ганаровы доктар Палескага дзяржаўнага ўнівэрсытэта[7]
- Ганаровы грамадзянін гораду Берасьця[15]
Крыніцы і заўвагі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads