Нараеўшчына

вёска ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нараеўшчына[a][2] — вёска ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Козенскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Таксама сустракаюцца назвы Нароўшчына[2][3][4][5] і Нараўшчына.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае ў Рэчы Паспалітай

Thumb
Герб уласны роду Абуховічаў (паводле апісаньня К. Нясецкага).

Найранейшыя пакуль зьвесткі пра паселішча сустрэтыя ў рэестрах двайнога і трайнога падымнага Мазырскага павету 1670 году. У першым выпадку сказана, што пан Базыль Абуховіч выплачваў з 14 дымоў з добраў сваіх Сядзельнікаў, Акунінкі, Нарозьняў (Narozniow)[b] 14 злотых. У другім дадалася яшчэ частка Абухаўшчыны, але падатак выплачваўся з тых жа 14 дымоў і мусіў складаць 21 злоты[c][6].

Thumb
Загаловак ведамасьці 1795 г.
Thumb
Фрагмэнт ведамасьці 1795 г.
Thumb
Нараеўшчына, Тварычаўка, Ясеншчына на схематычным пляне Мазырскага павету каля 1800 г.
Thumb
Аколіца Нараеўшчына на мапе А. Фіцінгофа 1846 г.
Thumb
Скрыгалаў, Нараеўшчына, Пянькі ў парафіі Мазырскага касьцёлу сьв. Міхала. 1857 г.

Значна пазьней у дакумэнце пад назвай «Akt popisu powiatu Mozyrskiego» 1765 году згаданая «okolica Narejowszczyzna». Тады ў ёй жылі шляхецкія радзіны — Робакі (прозьвішча-лідар), Зублевічы, Зайкоўскія, Вяраксы, Арлоўскія, Рудзееўскія[7].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Нараеўшчына апынулася ў межах Расейскай імпэрыі, ад 3 траўня 1795 году ў адноўленым Мазырскім павеце Менскага намесьніцтва, з 12 сьнежня 1796 губэрні.

У «Ведамасьці аколічнага шляхецтва Нараеўшчыны» 1795 году ўтрымліваюцца зьвесткі пра жыхароў 20 двароў названай аколіцы. Як і раней, колькасна пераважалі Робакі. Яшчэ тут жылі Ляўковічы, Стахоўскія, Дзерангоўскія, Вяраксы, Паноўскія, Багушэўскія, Ганецкія, Цехановічы, Вайніловічы. Жонкі гаспадароў паходзілі з радзінаў Рагачэўскіх, Чаркоўскіх, Бярнацкіх, Ставіцкіх, Апокаў, Банчальскіх, Гразных, Дамброўскіх, Залескіх. Большасьць шляхты абодвух полаў, з-за адсутнасьці падданых, самі займаліся земляробствам. Некаторыя былі на ўслугах. Мікалай Вяракса знаходзіўся на службе ў Сухавічах у тамтэйшых базылянаў, Міхал Цехановіч, Аўгустын Паноўскі, Юзаф Багушэўскі — на службе эканамічнай[8].

На тапаграфічнай мапе Менскай губэрні, выдадзенай у 1846 годзе паводле здымкі генэрала-маёра А. К. Фіцінгофа, пазначаная аколіца Нараеўшчына.

У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што дваране аколіцы Нараеўшчына, якіх агулам налічвалася 85 асобаў, былі вернымі парафіі Мазырскага касьцёлу сьвятога Міхала[9].

Ад парэформавага пэрыяду Нараеўшчына адміністрацыйна належала да Слабады Скрыгалаўскай воласьці.

Thumb
Нараеўшчына на мапе І. Стрэльбіцкага 1871 г.

У мазырскай кнізе «Памяць» прыведзеныя зьвесткі з крыніцы пад назвай «Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г.». Паводле яе, у аколіцы Нараўшчына[d] тады налічвалася 14 гаспадароў з былых аднадворцаў, прыпісаных да Слабады Скрыгалаўскай воласьці[10].

У 1871 годзе пабачыла сьвет падрыхтаваная І. А. Стрэльбіцкім «Специальная карта Европейской России» — самая дакладная за ўсё XIX ст. На ёй таксама пазначанае паселішча пад назвай Нараеўшчына.

Паводле перапісу 1897 году, у Нараеўшчыне — 16 двароў з 53 жыхарамі[5].

Найноўшы час

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Нараеўшчына ў складзе Слабады Скрыгалаўскай воласьці, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзеяла «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[11].

Thumb
Наровщина на мапе РККА Беларусі і Літвы 1935 г.

У 1917 годзе ў Нараеўшчыне налічвалася 120 жыхароў. На 1925 год — 24 двары. у 1929 годзе вяскоўцы ўступілі ў калгас. дзейнічала школа, у якой на 1935 год было 25 вучняў[5].

З 1938 году — у складзе Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.

Remove ads

Асобы

  • Міхаіл Барысаў (1923—2012) — лётчык марской авіацыі, Герой Савецкага Саюзу (1945), падпалкоўнік
  • Міхаіл Мураўёў (1919—1981) — Герой Савецкага Саюзу (1944)

Заўвагі

  1. На сайце Мазырскага райвыканкаму вёска з насельніцтвам 5921 чалавек па-расейску названая Наровчизной[1].
  2. Бліжэйшых варыянтаў інтэрпрэтацыі назвы няма.
  3. У адрозьненьне ад двайнога падымнага 1670 г., сумы трайнога пабору ня ўказаныя, але вядома, што адзіны пабор з дыму складаў 15 грошаў, г. зн. паўзлоты.
  4. Гэта — ці ня першы выпадак, калі з назвы паселішча зьнікла літара «е» і, адпаведна, націск зрушаны з трэцяга складу на перадапошні.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads