Натальля Машэрава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ната́льля Пятроўна Машэрава (нарадзілася ў 1945) — беларуская палітычная дзяячка, дачка Пятра Машэрава. Намесьнік начальніка галоўнага кіраваньня Парлямэнцкага сходу Саюзу Беларусі і Расеі.

Хуткія факты Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га скліканьня, Прэзыдэнт ...

Паводле адукацыі філёляг. Увосень 2000 абраная дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II скліканьня па Заходняй выбарчай акрузе № 102, прычым у першым туры выбараў сярод яе супернікаў быў былы прэм’ер-міністар краіны Міхаіл Чыгір. Перамогу яе шмат у чым забясьпечыла яе актыўная праца па ўмацаваньні інтэграцыйных працэсаў з Расеяй, стварэньню Саюзнае дзяржавы Беларусі і Расеі.

Высоўвала сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах у 2001, ініцыятыўная група па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь была зарэгістраваная, але да завяршэньня тэрміна збору подпісаў адклікала сваю заяву.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads