Нацыянальнае аб’яднаньне дасьледаваньня і лячэньня гомасэксуальнасьці

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нацыянальнае аб’яднаньне дасьледаваньня і лячэньня гомасэксуальнасьці — амэрыканскае згуртаваньне псыхіятраў, заснаванае ў 1992 годзе дзеля прапановы выніковай псыхатэрапіі гомасэксуалам, якія жадаюць зьмяніць сваю арыентацыю на гетэрасэксуальную. Мае міжнародную сетку прызнаных лекараў, якія прапануюць лячэньне гомасэксуальнасьці. Ладзіць абсьледаваньні былых гомасэксуалаў. Падае агляды навуковых дасьледаваньняў пра посьпех лячэньня і душэўных чыньніках гомасэксуальнасьці. Праводзіць адпаведныя лекцыі прызнаных псыхіятраў і выпускае тэматычныя навуковыя выданьні.

Хуткія факты Абрэвіятура, Дэвіз ...

Прапанаваныя NARTH мэтады «рэпаратыўнай тэрапіі» былі апісаныя найбуйнейшымі мэдыцынскімі й псыхалягічнымі арганізацыямі ЗША (і іншых краінаў[1][2]) як псэўданавуковыя[3], шкодныя й неэтычныя.

Remove ads

Дзейнасьць

Нацыянальнае аб’яднаньне дасьледаваньня і лячэньня гомасэксуальнасьці выдае штогоднік «Сабраныя дакумэнты НАДЛГ» (анг. NARTH Collected Papers)[4] і ад 2004 да 2006 году тройчы на год рассылала сябрам «Бюлетэнь НАДЛГ» (анг. NARTH Bulletin)[5]. З 2009 г. НАДЛГ выдае ў Солт-Лэйк-Сіці (штат Юта) навуковы штогоднік «Часопіс чалавечай сэксуальнасьці» (анг. Journal of Human Sexuality)[6].

Мінуўшчына

14 сьнежня 1991 году падчас Сходу Амэрыканскага псыхааналітычнага аб’яднаньня(en) ў Нью-Ёрку заслужаны псыхіятар Чарлз Сакарыдыс склікаў асобную сустрэчу ў нумары гасьцініцы Ўолдорф-Асторыя(en) з удзелам 25 псыхіятраў, сярод якіх былі Джозэф Нікалосі і Дын Бірд[7]. Абраныя на той сустрэчы ўпаўнаважаныя (Бэнджамін Каўфман, Джозэф Нікалосі і Чарлз Сакарыдыс), заснавалі Нацыянальнае аб’яднаньне дасьледаваньня і лячэньня гомасэксуальнасьці (НАДЛГ) у сакавіку 1992 году з удзелам каля 20 псыхіятраў. Першым старшынёю абралі Чарлза Сакарыдыса, які на 1995 г. за больш як 40 гадоў пры дапамозе псыхааналізу вылечыў ад гомасэксуальнасьці некалькі тысячаў чалавек. Траціна адпаведных пацыентаў Сакарыдыса завяла ўласных дзяцей ва ўстойлівым шлюбе, што супадала з пасьпяховасьцю лячэньня алькагалізму[8]. Да 2006 г. лік сябраў НАДЛГ перавысіў 1500 псыхіятраў[9].

Старшыні

  • Чарлз Сакарыдыс (1992—2005)
  • Джозэф Нікалосі(en) (2006—2007)
  • Дын Бірд(en) (2008)
  • Джулі Гэмільтан (2009—2010)
  • Філіп Сатн (2011)
  • Крыстафэр Росік (2012—2014)
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads