Кулажын
былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кула́жын[1] — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Камарынскага сельсавету, месьцілася за 39 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 67 км ад чыгуначнай станцыі Хвойнікі (на галінцы Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Каленкавічы — Гомель), 156 км ад Гомля.
Remove ads
Гісторыя
Карона Каралеўства Польскага
Ці не найраней паселішча згаданае ў запісе ад 15 лютага 1754 году «wieczystego prawa darownego» падканцлера літоўскага графа Міхала Сапегі войскаму ашмянскаму пану Францішку Ракіцкаму на добры Ёлча, у складзе якіх — фальварак Савічы, вёскі Бярозкі, Грушнае, Крукі, Перкі з слабодкай Кулажын[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Як вынік другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793), Кулажын – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у тэрытарыяльна ўпарадкаваным Рэчыцкім павеце спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[3]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вядома, што вёскі Кулажын, Капоранка, Крукі, слабада Нежыхаў і іншыя былі ў заставе ў пана Ігнацыя Шышкі, а належалі (ізноў жа застаўным правам) ротмістру троцкаму пану Валенцію Зялёнку[4].
Найноўшы час
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Ўкраінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Кулажын у складзе Савіцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[5].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads