Несьцер Сакалоўскі
беларускі кампазытар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Не́сьцер Фё́даравіч Сакало́ўскі (1902, в. Вешкі, цяпер Докшыцкі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь — 1950, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі кампазытар і хормайстар.
Аўтар музыкі да гімну Беларускай ССР на словы Міхася Клімковіча, які стаў гімнам Рэспублікі Беларусь[1].
Remove ads
Жыцьцяпіс
З 1926 году працаваў акторам і хормайстрам у Беларускім дзяржаўным вандроўным тэатры. У 1931 годзе скончыў Менскі музычны тэхнікум па клясе кампазыцыі Мікалая Аладава і стаў кіраўніком самадзейнага хору. У 1932—1935 годзе навучаўся ў Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі[1]. У 1937—1941 гадах быў хормайстрам Ансамблю беларускай народнай песьні і танцу пры Беларускай дзяржаўнай філярмоніі. Удзельнічаў у Нямецка-савецкай вайне. У 1943 годзе стаў мастацкім кіраўніком Палескага абласнога ансамблю песьні і танцу. У 1944 годзе ўзначаліў аддзел мастацкай самадзейнасьці Кіраўніцтва ў справах мастацтваў пры Савеце народных камісараў БССР. З 1946 году працаваў рэдактарам музычнай літаратуры ў Беларускім дзяржаўным выдавецтве[2].
Remove ads
Творчасьць
Быў аўтарам хароў і песьняў на вершы Петруся Броўкі, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Адама Русака і Міхася Чарота. Напісаў інструмэнтальныя мініяцюры і сьпеўных сюітаў паводле беларускіх народных песьняў, а таксама звыш 500 апрацовак беларускіх народных песьняў і найгрышаў[2], у тым ліку «Ой ты, белая бярозанька», «Падушачка», «Чабарок» і «Чаму зязюля не кукавала»[1].
Памяць
14 сакавіка 1958 году Савета міністраў Беларускай ССР ухваліў Пастанову № 140 аб наданьні Гомельскай музычнай вучэльні імя Несьцера Сакалоўскага. У 1969 годзе Ізідор Нісьневіч выдаў кнігу «Кампазытар Нестар Сакалоўскі».
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads