Новае Ляўкова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Новае Ляўкова
Remove ads

Новае Ляўкова (па-польску: Lewkowo Stare, на мясцовай беларускай гаворцы: Новае Ляўково[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка. З 1 студзеня 2006 году афіцыйная польская назва вёскі заменяная з Nowe Lewkowo на Lewkowo Nowe[3].

Хуткія факты

Ля вёскі праходзіць ваяводзкая дарога 687.

Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход ў Старым Ляўкове[4]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[5]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя

Гісторыя вёскі цесна зьвязаная з суседнім Старым Ляўковам. Каля паловы 19 ст. на землях вёскі былі заснаваныя новыя парафіяльныя могілкі, на якіх у 1853 годзе пабудаваная была капліца (зараз на могілках стаіць Васкрасенская капліца пабудаваная ў 1965 годзе)[2]. У міжваенны пэрыяд Старое Ляўкова прыналежала да гміны Тарнаполь (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Луцы) Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 185 жыхароў (177 беларускай нацыянальнасьці, 8 палякаў)[6]. На пераломе ліпеня і жніўня 1941 году вёска была спаленая нямецкай паліцыяй, а жыхары выгнаныя. Вярнуліся на месца толькі пасьля вайны[2].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads