Новасібірскі завод хімканцэнтратаў

Дзяржаўнае прадпрыемства Расеі ў галіне вытворчасьці ядзернага паліва, заснаванае ў 1950 годзе ў Новасыбірску пад назвай «Дзяржаўны саюзны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Новасібірскі завод хімканцэнтратаў, Новасыбірскі завод хімканцэнтратаў (НЗХК) — дзяржаўнае прадпрыемства Расеі ў галіне вытворчасьці ядзернага паліва, заснаванае ў 1950 годзе ў Новасыбірску пад назвай «Дзяржаўны саюзны завод № 250».

Хуткія факты Тып, Дэвіз ...
Remove ads

Вытворчасьць

Thumb
Бочкі з сыравінай для вырабу таблетак дыяксыду ўрану (2006 г.)

Спачатку парашок пераносяць з кантэйнэра ў печ, куды дадаюць плястыфікатар для спрасаваньня. Пасьля выпяканьня пры тэмпэратуры каля +2000 °C цягам 20 гадзінаў атрымліваюць 1200 таблетак з узбагачаным уранам. Энэргавартасьць таблеткі складае 400 кг вугалю або 3,5 барэлі нафты, якіх дастаткова для ацяпленьня асабняка цягам тыдня. У цэху на 1/4 вытворчай лініі робат складае 350 таблетак у цеплавыдзяляльны элемэнт (ЦВЭл) у выглядзе цырконавай трубкі. На 3/4 вытворчай лініі ЦВЭл праходзіць 11 замераў якасьці. Затым ЦВЭлы (312) складаюць у цеплавыдзяляльную зборку (ЦВЗ) ў выглядзе шасьціграннай паліўнай касэты вагой каля 700 кг. Партыя паліва складаецца са 163 ЦВЗ, якіх стае на год працы ядзернага рэактара. Пасьля году замяняюць 1/4 загружанага паліва (41 ЦВЗ)[2].

Remove ads

Вырабы

Thumb
Цеплавыдзяляльная зборка «НЗХК» (2006 г.)

На 2018 год ПАТ «Новасыбірскі завод хімканцэнтратаў» вырабляла:

  • цеплавыдзяляльныя зборкі (ЦВЗ) для вода-вадзяных ядзерных рэактараў, у тым ліку для дасьледчых і энэргетычных (ВВЭР) магутнасьцю 1000 і 1200 мэгават;
  • мэталічны ўран і злучэньні ўрану — дыяксыду ўрану (UO2), закіс-вокіс урану (U3O8) і стопкі ўрану;
  • мэталічны літ (98% каталітычны і 99,9% акумулятарны) і 5 соляў літу — гідрыд літу (LiH), кабальтат літу (LiCoO2), карбанат літу (Li2CO3), фасфат літу жалеза (LiFePO4) і хлярыд літу (LiCl)[3];
  • ізатоп літ-7 і гіпахлярыт натру (NaOCl);
  • 4 цэалітныя каталізатары — ІК-17-1 (93,2% крэмнязём, 4,3% аксыд алюміну), ІК-17-М (95% крэмнязём, 2% аксыд алюміну, 0,5% аксыд жалеза і 0,09% аксыд натру), ІК-30-БІМТ (95% крэмнязём, 2% аксыд алюміну, 0,5% аксыд жалеза і 0,05% аксыд натру) і КН-30 (90% крэмнязём, 1,4% аксыд алюміну, 0,35% аксыд жалеза і 0,1% аксыд натру)[4].
Больш інфармацыі Назва, Лік ЦВЭл ...

Для дасьледчых рэактараў выпускалі 4 віды ядзернага паліва.

Больш інфармацыі Назва, Узбагачанасьць уранам-235 (%) ...
Remove ads

Мінуўшчына

Thumb
Зборачны цэх ЦВЗ (2007 г.)

25 верасьня 1948 году Савет міністраў СССР зацьвердзіў Пастанову аб будаўніцтве ў Новасыбірску (Расейская СФСР) ўранавага завода. У 1949 годзе на 240 гектарах пачалі ўзводзіць вытворчыя будынкі пад «Дзяржаўны саюзны завод № 250». У 1950 годзе пусьцілі досьледна-вытворчы цэх. У 1951 годзе вырабілі першыя цеплавыдзяляльныя зборкі (ЦВЗ) для савецкіх энэргетычных рэактараў. Да 1953 году запусьцілі 4 асноўныя цэхі для перапрацоўкі ўрану. Першапачатковая магутнасьць прадпрыемства складала 1000 уранавых блёкаў за год. У 1958 годзе ў цэху № 6 пусьцілі вытворчасьць літу і яго соляў, якія сталі пастаўляць за мяжу[8].

Thumb
Упакоўваньне мэталічнага літу ў вакуўмны пакет (2006 г.)

За 1960—1968 гады доля хібных цеплавыдзяляльных элемэнтаў (ЦВЭл), выяўленых падчас выкарыстаньня ў рэактарах, скарацілася з 5,2% да 0,07%. Да 1968 году вытворчасьць вырасла ў 7,5 разу, а кошт перапрацоўкі ўпаў у 13,8 разу. У 1970-я гады асвоілі выраб ЦВЭлаў у выглядзе тонкасьценных 3-слаёвых трубак на аснове мэталакерамічнага ядзернага паліва для патрэбаў дасьледчых рэактараў. Зьнешні слой такога ЦВЭл складаўся з алюмінавага стопку. У 1980 годзе ўпершыню выпусьцілі ЦВЗ для вода-вадзяных энэргетычных рэактараў магутнасьцю 1000 мэгават (ВВЭР-1000). У 1992 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў акцыянэрнае таварыства. У 1996 годзе прадпрыемства падпарадкавалі «ЦВЭЛ» (Масква). У 1997 годзе сталі вырабляць ЦВЗ для ВВЭР-440 і пераўтварылі прадпрыемства ў ААТ «Новасыбірскі завод хімканцэнтратаў». У 2000 годзе здалі вытворчасьць паліўных таблетак для ЦВЗ ВВЭР. У 2003 годзе асвоілі выраб парашкоў дыяксыду ўрану па амоній-дыюратнай схеме. У 2005 годзе сталі вырабляць ЦВЗА зь цьвёрдым каркасам, што павялічыла тэрмін службы да 5 гадоў[8].

Thumb
Выходны замер якасьці ЦВЗ (2006 г.)

У 2006 годзе запусьцілі вытворчасьць цэалітных каталізатараў, якія выкарыстоўваюць для фракцыянаваньня вуглевадародаў у газа- і нафтаперапрацоўцы. З 2011 году пачалі вырабляць урана-алюмінавыя пруткі, якія выкарыстоўваюць для атрыманьня лекавых радыёізатопаў[9]. У 2014 годзе ўпершыню выпусьцілі «ЦВЗ-Квадрат» для рэактараў у Заходняй Эўропе. «НЗХК» заняў каля 75% сусьветнага рынку ізатопа літ-7 чысьцінёй 99,99% у сувязі з 3-гадовай дамовай на пастаўку ў Кітай[8].

У 2018 годзе «Новасыбірскі завод хімканцэнтратаў» пачаў выраб цеплавыдзяляльных зборак (ЦВЗ) для «Беларускай АЭС» (Астравец), паводле дамовы з «ЦВЭЛ» (Масква) ад 28 сьнежня 2017 году[2].

Кіраўнікі

  • Аляксандар Міхайлаў (1950—1951)
  • Анатоль Калістаў(ru) (1951—1956)
  • Павал Уласаў(ru) (1956—1975)
  • Эрык Сьвечнікаў (1975—1988)
  • Віктар Кірындас (1988—1992)
  • Аляксандар Беласохаў (1992—1996)
  • Уладзімер Афанасьеў (1996—2002)
  • Юры Забелін (2002—2005)
  • Уладзімер Разін (2005—2009)
  • Уладзімер Ражкоў (2009—2012)
  • Канстанцін Вяргазаў (лістапад 2012 — жнівень 2014)
  • Юры Гернер (жнівень 2014 — ліпень 2016)
  • Міхаіл Зарубін (зь ліпеня 2016 году)
Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads