Цыркон (элемэнт)

хімічны элемэнт з атамным нумарам 40 From Wikipedia, the free encyclopedia

Цыркон (элемэнт)
Remove ads

Цырко́н (па-лацінску: Zirconium), Zr — хімічны элемэнт IV групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 40. Бліскучы мэтал, падобны на сталь. Асноўныя вытворцы — Аўстралія, Паўночна-афрыканская рэспубліка, Кітай ды Інданэзія, у меншай ступені — Мазамбік, Індыя, Шры Ланка[3]. Утрыманьне ў Зямной кары складае 1,3·10-4 паводле масы. Штогадовая вытворчасьць складае каля 7000 тон. Цыркон даступны з камэрцыйных крыніц, таму выдзяленьне ў лябараторыі звычайна не патрабуецца[5]. Упершыню выяўлены нямецкім хімікам Марцінам Кляпротам у 1789 годзе, Ёнс Якаб Бэрцэліюс выдзяліў чысты цыркон у 1824 годзе. Назва цыркон паходзіць ад пэрс. zargun, што абазначае падобны на золата[6] ці колеру золата[5]. Сечыва захопу цеплавых нэўтронаў складае 0,184 барн. На паветры ўстойлівы да карозіі з-за аксіднай стужкі на паверхні. Гарыць у паветры, калі падпальваецца.

Хуткія факты Выгляд, Агульная інфармацыя ...

Прымяняецца для легіраваньня сталі; пры вырабе рэактыўных рухавікоў, хірургічнага рыштунку.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads