Новая Шараеўшчына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Но́вая Шарае́ўшчына[1] (па-расейску: Новая Шараевщина) — вёска ў Хімоўскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці. Знаходзіцца за 13 км ад чыгуначнае станцыі Бярэзіна на лініі Бабруйск — Жлобін.
Remove ads
Гісторыя
Назоў, верагодна, паходзіць ад прозьвішча Шарай, якое ў сваю чаргу ўтварылася ад асновы «шэры». Вядомая паводле пісьмовых крыніцаў ад пачатку ХХ стагодзьдзя як Слабада Шараеўшчына Бортнікаўскае воласьці Бабруйскага павету. У яе склад уваходзілі 28 двароў, дзе жылі 210 чалавек. У 1917 годзе — Слабада Новая Шараеўшчына, 44 двары, 266 жыхароў. Паводле перапісу 1926 году — вёска Новая Шараеўшчына, 39 двароў, 266 жыхароў. У 1930 годзе створаны калгас імя В. М. Молатава. У вёсцы брацкая магіла савецкіх жаўнераў, якія загінулі ў баёх у Вялікую Айчынную вайну. На магіле ў 1975 годзе ўсталяваны помнік-абэліск з мэмарыяльным надпісам.
Remove ads
Насельніцтва
- 1997 год — 27 двароў, 57 жыхароў
- 1999 год — 46 жыхароў
- 2010 год — 45 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads