Новая Яцкаўшчына
вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Но́вая Я́цкаўшчына[1] — пасёлак у Беларусі. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 93 чал. (2004). Знаходзіцца за 8 км на паўночны захад ад места Чачэрск, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 73 км ад Гомелю.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў пачатку XX стагодзьдзя перасяленцамі зь вёскі Яцкаўшчына, якая стала звацца Старая Яцкаўшчына. У 1926 дзейнічаў паштовы пункт, у Яцкаўшчынскім сельсавеце Чачэрскага раёну Гомельскай акругі. У 1929 арганізаваны калгас. 46 жыхароў загінулі на франтох Вялікай Айчыннай вайны. У 1971 у вёску пераселена частка жыхароў ня існага ў наш час мястэчка Пціч. У складзе калгасу «50 гадоў БССР» (цэнтар — вёска Отар). 1 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць пасёлак, перайменаваны з Чачэрскага ў Аторскі[2].
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1926 — 36 двароў, 196 жыхароў; 1959 — 314 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 48 гаспадарак, 93 жыхары[3]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads