Нямецкі альфабэт
альфабэт нямецкай мовы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Няме́цкі альфабэ́т (па-нямецку: das Deutsches Alphabet) — альфабэт нямецкае мовы на лацінскай аснове[1]. Ён выкарыстоўваецца ў Нямеччыне, Аўстрыі, Швайцарыі, Ліхтэнштайне й Люксэмбургу, а таксама ў краінах зь нямецкамоўнымі меншасьцямі, такіх як Бэльгія (Эйпен і Мальмедзі), Данія (паўночны Шлезьвіг), Італія (Паўднёвы Тыроль) і Польшча (Верхняя Сылезія).
У альфабэт уваходзяць усе літары базавага лацінскага альфабэту, 3 літары з умляўтам (Ä ä, Ö ö, Ü ü) і эсцэт (ẞ ß)[1].
Remove ads
Характарыстыка
Інфармацыйная табліца пра літары нямецкага альфабэту й іхныя гукі. Умоўныя абазначэньні:
- Назва ў Нямеччыне.
- Назва ў Аўстрыі.
- Састарэлая назва.
- Альфабэт — назва літары паводле нямецкага альфабэту.
- DIN 5009 — нямецкі тэлефонны альфабэт;
- МФА — міжнародны фанэтычны альфабэт.
Remove ads
Іншыя варыянты літараў
Наступныя варыянты літараў усё яшчэ выкарыстоўваюцца ў нямецкай мове — хоць і рэдка — ва ўласных імёнах:
Remove ads
Нямецкая пісьменнасьць
Першыя крыніцы нямецкага пісьменства адносяцца яшчэ да старажытнаверхненямецкага пэрыяду разьвіцьця нямецкае мовы ці нават раней. Практычна да XII стагодзьдзя існавала руніцкая пісьменнасьць, якая пазьней была цалкам выцесьненая лацінкай. У XV—XVI стагодзьдзях папулярнасьцю карыстаўся шрыфт швабахер (Schwabacher), які ўваходзіць у групу гатычных шрыфтоў[3].
Гатычным пісьмом нямецкія літары пісаліся практычна да пачатку XX стагодзьдзя — у прыватнасьці фрактурай (Fraktur), якая ўзьнікла ў XVII—XVIII стагодзьдзях[4]. З канца XIX стагодзьдзя шырокае распаўсюджваньне атрымлівае антыква, але афіцыйна яна прызнаецца толькі пасьля Лістападаўскай рэвалюцыі ў 1918 годзе. Антыква лічылася прасьцейшым і лёгка ўспрыманым шрыфтам, чым ламанае гатычнае пісьмо. У 1920 — 1930-я гады зьявіўся шрыфт Зютэрліна (Sütterlinschrift)[5].
У Нямецкім райху зноў былі зробленыя спробы адрадзіць стары шрыфт імпэрыі, які таксама выкарыстоўваўся ў нацысцкай прапагандзе: лічылася, што такі від пісьма адлюстроўвае характар «сапраўдных немцаў». Аднак гэтая практыка ня мела посьпеху паводле двух прычынаў: па-першае, Адольф Гітлер баяўся ўплыву на ґарнітуру літар габрэйскага квадратнага пісьма; па-другое, чытаць надпісы фрактурай было даволі складана. Сёньня выкарыстоўваецца звычайны друкаваны набор літар; ранейшыя ж шрыфты выкарыстоўваюцца толькі ў дэкаратыўных мэтах — напрыклад, на шыльдах крам.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads