Нікалё Тартальля
італьянскі матэматык, інжынэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нікалё Фантана Тартальля (па-італьянску: Niccolò Fontana Tartaglia, 1499, Брэшыя — 1557, Вэнэцыя) — італьянскі матэматык.
Remove ads
Біяграфія

Нарадзіўся ў Брэшыі. Сапраўднае прозвішча — Фантана. Бацьку свайго ён зваў па імені Мікелета. У 1512 годзе, падчас узяцьця Брэшыі французамі, калі ён з маці ратаваўся ў саборы, ён атрымаў рану ў ніжнюю частку твару, з гэтай прычыны ягонае вымаўленьне стала няправільным. Таму таварышы празвалі яго «тартальля» (італ. tartaglia), што перакладаецца як «заіка». Мянушка зь цягам часу зрабілася ягоным прозьвішчам.
У 14 гадоў ён быў аддадзены ў навучаньне да пісара, але з таго, што ягоная маці не магла выплочваць грошы настаўніку, Тартальля павінен быў спыніць вучэньне ў самым пачатку. Валодаючы вялікай настойлівасьцю й цярпеньнем, ён навучыўся чытаць сам. Заахвоціўся да матэматыкі, дасягнуўшы таго, што стаў сам выкладаць іншым і пасьля стаў вядомым матэматыкам свайго часу. Выкладаў у Вэроне, Брэшыі й Вэнэцыі.
Remove ads
Літаратура
А.А.Гусак, Г.М.Гусак, А.А.Брычыкава. «Даведнік па вышэйшай матэматыцы». — Мн.: «ТетраСистемс», 207. — 551 с.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads