Ота Шміт

савецкі геафізык, палярны дасьледнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Ота Шміт
Remove ads

О́та Ю́льевіч Шміт (30 верасьня [ст. ст. 18 верасьня] 1891, Магілёў — 7 верасьня 1956) — савецкі матэматык, астраном, дасьледнік Поўначы, акадэмік Акадэміі навук СССР з 1935 году (сябра Ўкраінскай Акадэміі навук з 1934, сябра-карэспандэнт АН СССР з 1933), Герой Савецкага Саюзу (1937). Заснавальнік і загаднік катэдры вышэйшай альгебры (1929—1949) фізыка-матэматычнага факультэту / мэханіка-матэматычнага факультэту МДУ. У 1930-1934 гадох кіраваў знакамітымі арктычнымі экспэдыцыямі на ледакольных параходах «Георгий Седов», «Александр Сибиряков» і «Челюскин». Распрацоўваў космаганічную гіпотэзу ўтварэньня целаў Сонечнай сыстэмы ў выніку кандэнсацыі калясонечнага газава-пылавага воблаку.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Аўтар працаў з вышэйшай альгебры (тэорыі групаў). Адзін з заснавальнікаў і галоўны рэдактар «Большой Советской Энциклопедии» (1924—1942).

Remove ads

Біяграфія

Продкі Ота Шміта па мячы паходзяць зь немцаў-каляністаў, якія перабраліся ў Латвію у другой палове XVIII стагодзьдзя, а па кудзелі — латышы з суседняга хутара.

З 28 лютага 1939 году да 24 сакавіка 1942 году быў віцэ-прэзыдэнтам АН СССР.

Меў сына Сігурда (нар. у 1922), савецкага і расейскага гісторыка.

Ушанаваньне імя

Thumb
Паштовая марка СССР, прысьвечаная О. Ю. Шміту
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads